Намесніку старшыні МФ вынесена папярэджанне
18.11.2010 14:52
—
Новости Общества
|
Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт" Як паведаміў лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч, папярэджанне Кіркевічу было вынесенае па факце заявы, якую пад прымусам супрацоўнікаў спецслужб напісала маці аднаго з актывістаў гродзенскага аддзялення арганізацыі. «Некалькі дзён таму на працу да маці нашага актывіста Тамаша Прыхода прыйшлі супрацоўнікі КДБ і, пагражаючы ёй і сыну праблемамі, прымусілі напісаць заяву на Кіркевіча — быццам бы той уцягвае непаўнагадовых у „незаконную“ дзейнасць. У пракуратуры з Кіркевіча хацелі ўзяць абавязацельства не займацца больш „Маладым фронтам“ і, маўляў, не ўцягваць моладзь у незаконныя фарміраванні. Ён такія абавязацельствы падпісваць адмовіўся, бо не лічыць сваю дзейнасць супрацьзаконнай», — паведаміў Дашкевіч. «Відавочна, што Лукашэнка не можа спадзявацца на падтрымку моладзі, і таму мы як і перад выбарамі 2006 года пачынаем сустракацца з пераследам паводле артыкула 193–1. 19 снежня мы мусім спыніць развіццё гэтай мазаічнай псіхапатыі ў нашай краіне», — заявіў Дашкевіч. Нагадаем, артыкул 193–1 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Грамадскасць і праваабаронцы лічаць, што ён не адпавядае Канстытуцыі, і патрабуюць выдалення яго з Крымінальнага кодэкса. Кампанія «Стоп 193–1» стартавала вясной 2009 года. У яе межах актывісты НДА дасылалі адозвы ў парламент, Генпракуратуру і іншыя дзяржорганы з патрабаваннем ліквідаваць артыкул 193–1 КК. Акрамя таго, у інтэрнэце былі размешчаныя тэматычныя мультфільмы, у Мінску было арганізавана сімвалічнае шэсце «незарэгістраванай арганізацыі Дзядоў Марозаў і Снягурачак». Паводле звестак праваабаронцаў, з моманту ўвядзення ў дзеянне гэтага артыкула КК (у 2005 годзе) на яго падставе было асуджана 17 чалавек. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт"21-гадоваму Алесю Кіркевічу вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай...
|
|