АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

20.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзянін Літвы спрабаваў незаконна правезці 70000 еўра праз беларускую мяжу ў пункце пропуску "Гудагай-1" у цягніку "Масква-Вільнюс". Незадэклараваныя грошы былі схаваныя ў міжстолевай прасторы купэ.

Нелегальная партыя феерверкаў, салютаў і петард у колькасці 1700 адзінак на Br7 млн канфіскавана ў полацкага прадпрымальніка. Нелегальны тавар прадаваўся без дакументаў, на яго накладзены арышт.

Пачаўся выпуск гарэлкі, якая ўмее размаўляць. Жыхары Нідэрландаў прыдумалі разыначку для напою, пра які нам было вядома, здавалася, усё. Але менавіта гэтага нам часам і не хапала. На бутэльку гарэлкі Medea прымацавалі дыёдны дысплей. На экран выводзіцца паведамленне даўжынёй да 255 сімвалаў. Памяць бутэлькі дазваляе захоўваць да 6 паведамленняў. Пры жаданні можна і самому набраць паведамленне. Ёмістасці батарэі хапае для трансляцыі паведамленняў і тостаў на 40 гадзін. У спячым рэжыме батарэя жыве каля года. Кошт напою — 40 долараў. Цяпер чалавеку заўсёды знойдзецца, з кім выпіць і пагаварыць.   ПОЎНЫ АБЗАЦ   У Чэхіі казёл атрымае паля смерці гаспадара ў спадчыну дом і некалькі дзесяцін зямлі. Жывёліна па мянушцы Кевін Костнер стаў законным спадкаемцам свайго гаспадара, пана Немеча, за тое, што выратаваў яму жыццё. Немеч паспрачаўся з суседам, той ледзь не ўдарыў яго нажом, аднак казёл рашуча кінуўся на выручку і адагнаў крыўдзіцеля. Больш дасталося не гаспадару, а казлу. Перавязаўшы раны свайго выратавальніка, пан Немеч заявіў, што завяшчае яму ўсю сваю маёмасць, кошт якой складае каля мільёна крон ($ 54 тысячы). Законы Чэхіі, аднак, не дазваляюць рабіць спадчыннікам жывёлу, таму маёмасць пана Немеча дастанецца чалавеку, які пасля яго смерці будзе клапаціцца пра Кевіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чэхіі казёл атрымае паля смерці гаспадара ў спадчыну дом і некалькі дзесяцін зямлі. Жывёліна па мянушцы Кевін Костнер стаў законным спадкаемцам свайго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика