Кантрафакт спынілі ў Лідзе
20.11.2010
—
Новости Общества
|
Партыю кантрафактных трыкататажных вырабаў на агульную суму каля 70 мільёнаў рублёў затрымалі ў Лідзе супрацоўнікі міліцыі сумесна з ваеннаслужачымі в/ч 1234, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аўтамабіль, за рулём якога быў грамадзянін Літвы, спынілі супрацоўнікі ДАІ. У салоне выявілі партыю трыкатыжных вырабаў — вельмі добрай якасці, вырабленых у ЗША. Але праблема ў тым, што на іх адсутнічалі дакументы. Затрыманы патлумачыў, што за пэўную плату прасіў выпадковых людзей перавезці трыкатаж праз мяжу, тым самым пазбягаючы мытных плацяжоў. У далейшым гэты тавар, верагодна, павінен быў трапіць у мінскія буцікі. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыю кантрафактных трыкататажных вырабаў на агульную суму каля 70 мільёнаў рублёў затрымалі ў Лідзе супрацоўнікі міліцыі сумесна з ваеннаслужачымі в/ч 1234,...
|
|