Гандаль рыхтуецца да навагодніх святаў
20.11.2010
—
Новости Общества
|
У бліжэйшыя дні арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання павінны закончыць святочнае тэматычнае афармленне аконных вітрын і фасадаў, інтэр'ераў гандлёвых залаў, аднавіць выкладку тавараў, прадугледзець святочную сервіроўку ў аб'ектах грамадскага харчавання, паведамілі ў Міністэрстве гандлю. У перадсвяточныя і святочныя дні — пачынаючы з 20 снежня — у краіне будзе ўстаноўлены мараторый на закрыццё крамаў, рынкаў, аб'ектаў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя падобныя мерапрыемствы. У азначаныя дні будзе падоўжаны рэжым працы каля 5 тысяч аб'ектаў. Грамадскаму харчаванню прадпісана са снежня па 1 студзеня наступнага года працаваць без выхадных дзён, а час працы рэстаранаў і кавярняў, якія вядуць святочнае абслугоўванне, устаноўлены з заканчэннем працы да 6 гадзін раніцы (акрамя размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі). Таксама ў перадсвяточныя дні будзе павялічаная зменнасць працы кулінарных, булачна-кандытарскіх цэхаў, якія плануюць вырабіць не менш за 3000 тон кулінарных, кандытарскіх вырабаў і паўфабрыкатаў, што дасць прырост тавараабароту на суму каля 25 мільярдаў рублёў. Кандытарскія фабрыкі плануюць да 1 снежня паставіць у гандлёвую сетку звыш 1 мільёна штук падарункавых набораў (гэта прыблізна на 230 тысяч штук больш, чым летась). Распрацавана каля 60 відаў навагодніх падарункаў розных памераў і формаў з утрыманнем салодкіх ласункаў ад 300 грамаў да 2,5 кілаграма. Выпушчаныя і новыя віды навагодніх падарункаў у выглядзе мяккіх цацак, што сімвалізуюць надыходзячы год Зайца (Труса). Усяго за чацвёрты квартал года на ўнутраны рынак будзе пастаўлена каля 400 тысяч дэкалітраў шампанскага і вінаў айчыннай вытворчасці, што на 20 працэнтаў больш, чым летась. Рознічныя цэны на віно пеністае і шампанскае айчыннай вытворчасці складуць ад 11 да 20 тысяч рублёў. Імпартныя напоі каштуюць ад 25 да 150 тысяч. Арганізаваны пашыраны гандаль ёлачнымі ўпрыгажэннямі, карнавальнымі касцюмамі, штучнымі ёлкамі, сувенірамі з навагодняй тэматыкай — іх суб'ектамі гандлю ўжо закуплена на 16 мільярдаў рублёў. Продаж натуральных ёлак будзе праходзіць з 20 па 31 снежня. Усяго ў цэлым па краіне будзе арганізавана каля 700 ёлачных кірмашоў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя дні арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання павінны закончыць святочнае тэматычнае афармленне аконных вітрын і фасадаў,...
|
|