Ніякіх сюсю. Для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, але лепш. 21.by

Ніякіх сюсю. Для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, але лепш

20.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Ніякіх сюсю.
Для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, але лепш.

Вы, пэўна, бачылі неаднойчы: жанчыны з кругленькімі жывоцікамі ходзяць па крамах, прыглядаючы для будучых немаўлят не толькі соскі з паўзункамі, але і дзіцячыя кніжкі. Кожная маці марыць вырасціць з дзіцяці генія. Таму так важна падабраць добрую і правільную дзіцячую літаратуру.

“Сёння кніжны рынак завалены перакладным, замежным хламам з бязглузда рыфмаванымі радкамі, якія толькі псуюць густы дзяцей, — перажывае маладая маці і пісьменніца Эсміра Ісмаілава. — Калі дзеці будуць выхоўвацца на такіх кніжках — яны і дарослымі не змогуць чытаць сур’ёзную літаратуру”. А што наконт беларускіх дзіцячых кніг? Наколькі развіта ў краіне гэтая сфера кніжнай індустрыі? Пра што пішуць дзіцячыя пісьменнікі? І ці праўда, што героі беларускіх казак хутка з’явяцца на абгортках цукерак і ў дзіцячых парках?

“Гары Потэр” і беларускія дзеці

У ХХ стагоддзі можна было па пальцах пералічыць тых, хто пісаў прозу для дзяцей. Сёння сітуацыя іншая.— Беларуская дзіцячая літаратура, на мой погляд, перажывае  шчаслівы момант, — расказвае пісьменніца Раіса Баравікова. — У пачатку ХХІ стагоддзя адбыўся зрух, падобны да ўсплеску 60-х,  калі нашы класікі вывелі літаратуру на шырокія прасторы, узбагаціўшы яе шэдэўрамі ваеннай тэматыкі. Сёння ў мастацтва  прыйшлі людзі, якія абралі для сябе жанр дзіцячай літаратуры. Самае галоўнае, што дзеці пачалі чытаць. Як ні дзіўна, тут важную ролю адыграў знакаміты “Гары Потэр”. Можна па-рознаму ставіцца да гэтага твора, але дзякуючы яму школьнікі пачалі цікавіцца літаратурай, пацягнуліся да кніжнай паліцы.  Пісьменнікам трэба было не ўпусціць гэты момант — даць дзецям кніжку. Беларускія літаратары тое і зрабілі. Толькі ў выдавецтве “Літаратура і мастацтва” сёння штогод выходзіць каля двух дзесяткаў беларускіх дзіцячых кніг.

Жучка, унучка і мыш... камп’ютарная

Калі хто думае, што пісаць для дзяцей проста, ён моцна памыляецца. Ніякае сюсюканне не пройдзе. Аднымі мышкамі і сабачкамі сёння пісьменніку таксама не абысціся. У новым тысячагоддзі маленькаму чытачу падавай штосьці звязанае з камп’ютарамі, космасам ці паранармальнымі з’явамі.— Астраноміяй я захапляюся з дзяцінства, — дзеліцца Раіса Баравікова, — таму ў мяне шмат “касмічных” твораў. Я веру, што ХХІ стагоддзе будзе часам касмічных адкрыццяў. І сённяшнія чатырох- і пяцікласнікі стануць вялікімі вучонымі. Нашы дзеці вельмі разумныя. На апошняй сустрэчы пачала расказваць сюжэт кнігі, над якой працую. І штосьці ўзгадала наконт электрамагнітнай энергіі, якой запоўнены сусвет. І раптам хлопчык-сямікласнік кажа: “Гэта што — з тэорыі Эйнштэйна?”  Дзеці чакаюць разумных кніг з цікавымі і захапляльнымі сюжэтамі, якія дапамогуць развіць іх фантазію і ідэі.

Несцерка на цукерцы?!

Цікавыя аўтары, таленавітыя мастакі, сучасныя выдавецтвы... Здаецца, ёсць усё для развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Аднаго не хапае — піяру. — Трэба ўмець не толькі ствараць творы, але і папулярызаваць іх. Праз лёгкую прамысловасць, помнікі казачным героям, мультфільмы, — лічыць пісьменніца Алена Масла. — Наўрад ці творы Казлова або Успенскага былі б такімі папулярнымі, калі б іх не экранізавалі.Раіса Баравікова ўспомніла сваю паездку ў Амерыку. У той час якраз выходзіў знакаміты “Кароль Леў”. Расцяжкі з надпісам “Lion King” былі ва ўсіх гарадах. Бацькі з дзецьмі літаральна штурмавалі кінатэатры. Неўзабаве ў крамах з’явіліся шкарпэткі, фуфайкі, цукеркі з выявай ільвінай пысы.Каб беларускія казачныя героі сталі гэткімі ж папулярнымі, як амерыканскі Кароль Леў ці расійскі Чабурашка, нашы пісьменнікі павінны супрацоўнічаць з кінастудыямі, карыстацца маркетынгавымі прыёмамі, шырока вядомымі ў свеце. Дзіцяці важна падказаць добрую літаратуру. Калі яму не спадабаецца нейкі твор — ён больш не возьме ў рукі кнігу. А неначытаны чалавек — чалавек неадукаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы, пэўна, бачылі неаднойчы: жанчыны з кругленькімі жывоцікамі ходзяць па крамах, прыглядаючы для будучых немаўлят не толькі соскі з паўзункамі, але і дзіцячыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика