Пад зоркай Караткевіча. Распачаўся тыдзень памяці знакамітага беларускага пісьменніка. 21.by

Пад зоркай Караткевіча. Распачаўся тыдзень памяці знакамітага беларускага пісьменніка

23.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 80.

Караткевічам зачытваюцца і школьнікі, і іх бацькі. Многія з яго твораў атрымалі другое жыццё ў кінематографе. Дарэчы, кінастужкі “Паром”, “Лісце каштанаў”, “Маці ўрагану” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” плануецца паказаць у рамках тыдня Караткевіча ў Мінску.А распачалося святкаванне юбілею беларускага генія на яго радзіме ў Оршы — малебнам у царкве Святога Леаніда, радыёперадачамі, літаратурнымі акцыямі, ўзнагароджаннямі пераможцаў паэтычных і мастацкіх конкурсаў, выставамі і прэзентацыямі кніг, у тым ліку і шматмоўнага выдання “Дзiкае паляванне караля Стаха”. Між тым талент Караткевіча даўно высока ацэнены ў іншых краінах. Пацвярджэнне таму — святочныя вечары і канцэрты ў гонар пісьменніка, якія запланаваны на гэтым тыдні не толькі ў беларускіх гарадах, але і ў Беластоку, Варшаве, Вільнюсе, Кіеве і Маскве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика