Зямля замкаў і вялікіх магчымасцяў. Кожны рэгіён Беларусі мае свае непаўторныя рысы, адметныя здабыткі, ганарыцца землякамі, будуе сваю мадэль развіцця
23.11.2010
—
Новости Общества
|
Аповед пра гэта — галоўная мэта сумеснага з аблвыканкамамі эксклюзіўнага праекта “Народнай газеты” “Мая Беларусь”. Калі скласці публікацыі, якія выйшлі за пяць гадоў (менавіта столькі ідзе гэты праект, які, дарэчы, быў названы лепшым творчым праектам года рэспубліканскіх друкаваных СМІ на V нацыянальным конкурсе “Залатая Літара”), атрымаецца надзвычай захапляючая кніга пад назвай “Мая Беларусь”. І вось — новая ініцыятыва: Гродзенскі аблвыканкам выйшаў да рэдакцыі з прапановай правядзення прэс-тура для ўласных карэспандэнтаў “НГ”. Сапраўды, магчымасць праехаць па вобласці, убачыць яе адметныя рысы, параўнаць з рэгіёнам, у якім жывеш і працуеш, пашырыць свой кругагляд — лепшай творчай практыкі, якая адорвае творчым натхненнем, для журналіста і быць не можа. ...Сапраўды, журналісты “НГ” сталі сведкамі, што нездарма зямным раем называлі нашы продкі Панямонне. Гэты благаславёны куток Беларусі, дзе захавалася самая багатая спадчына — паўтары тысячы помнікаў гісторыі і культуры, — і сёння называюць зямлёй замкаў і храмаў, рэгіёнам з вялікім патэнцыялам. Старажытны Навагрудак — першая сталіца, сведка славы Вялікага Княства Літоўскага, возера Свіцязь, дзе чэрпаў натхненне знакаміты Адам Міцкевіч, падняты з руін Лідскі замак, гродзенская жамчужына Каложская царква, Аўгустоўскі канал... Гэта толькі невялікі пералік з мноства непаўторных мясцін Прынёманскага краю. Гродзеншчына заўсёды мела славу і моцнага сельскагаспадарчага рэгіёна. Людзі тут працавітыя і ніва шчодрая. Наведаць адну з такіх гаспадарак, дзе ўраджайнасць збожжавых звыш 80 цэнтнераў з гектара, таксама пашчасціла карэспандэнтам “НГ”. Выпала магчымасць пабачыць, як нараджаецца знакаміты нёманскі крышталь... Уразіла многае на гэтай гасціннай зямлі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аповед пра гэта — галоўная мэта сумеснага з аблвыканкамамі эксклюзіўнага праекта “Народнай газеты” “Мая Беларусь”.
|
|