Саннікаў: Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе Алега Бябеніна неаб’ектыўнае. 21.by

Саннікаў: Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе Алега Бябеніна неаб’ектыўнае

23.11.2010 17:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе аб гібелі журналіста Алега Бябеніна неаб’ектыўнае. Такое меркаванне выказаў кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, у камандзе якога працаваў Бябенін.

Як паведамлялася, у апублікаваным сёння заключэнні экспертаў АБСЕ сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, «выразна сведчаць, што прычынай смерці стала самагубства праз павешанне». «Ацэнка і аналіз экспертаў такі, каб на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

«Не лічу гэта заключэннем па справе аб гібелі Алега Бябеніна, бо яны (эксперты) даследавалі паперы адной версіі і не мелі магчымасці даследаваць саму справу. Таму я лічу, што гэта зноў пачынаюцца нейкія палітычныя гульні, пра якія мы, напэўна, хутка даведаемся. Я буду займацца расследаваннем, бо гэта мой абавязак, і я ўпэўнены, што расследаванне будзе праведзена», — заявіў палітык.

Як адзначыў Саннікаў, эксперты наведвалі месца здарэння, але, паводле яго звестак, знаходзіліся там каля 15 хвілін. «Чамусьці ў справаздачы не гаворыцца, што месца здарэння не было апячатана ў ноч, калі знайшлі цела, ніякіх дадатковых экспертыз не праводзілася. Гэта значыць тут ідзе версія, якую мы чулі ад афіцыйных крыніц», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Паводле слоў Саннікава, асабіста ён з экспертамі не размаўляў, але сябры і калегі, якія гутарылі з экспертамі, гаварылі аб сваіх сумненнях адносны афіцыйнай версіі смерці Бябеніна. «Але гэта таксама не адлюстравана ў заключэннях», — заўважыў палітык.


Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе аб гібелі журналіста Алега Бябеніна неаб’ектыўнае. Такое меркаванне выказаў кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика