Галоўпаштамт застаўся ў 1953 годзе
24.11.2010 13:40
—
Новости Общества
|
У Мінску, у памяшканні Галоўпаштамта, працуе традыцыйны кірмаш святочных паштовак. На ім можна набыць найлепшыя айчынныя ўзоры. У мінулым годзе свае паштоўкі супрацоўнікі галоўнага паштовага аддзялення краіны называла "паштоўкамі". Аднак сёлета кіраўніцтва ўстановы вырашыла, што слова «паштоўка» не зусім адпавядае зместу выставы і выкарыстала слова «адкрыткі». На пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы», дзе супрацоўнікі Галоўпаштамта знайшлі такое слова, арганізатарка кірмаша заявіла, што «гэтае слова адпавядае правілам беларускай мовы», і што «мы заўсёды карыстаемся добрымі слоўнікамі». У найноўшы «Арфаграфічны слоўнік», падараваны рэдакцыі «НН» асабіста Аляксандрам Лукашанцам і спецыяльна прынесены карэспандэнтам на Галоўпаштамт, жанчына глядзець не захацела. Яна загадала падначаленай прынесці ўласны слоўнік. Яго прынеслі і з гонарам выдалі ў рукі карэспандэнту. Галоўным слоўнікам Галоўпаштамта аказаўся « пераконвала арганізатарка кірмаша карэспандэнта «НН». Спробы паведаміць жанчыне аб нядаўняй рэформе мовы і паказаць змест самага новага слоўніка скончыліся нічым. Дзеля справядлівасці варта дадаць, што іншыя супрацоўнікі кірмаша аказаліся больш абазнанымі і адразу пагадзіліся, што слова «адкрыткі» да беларускай мовы дачынення не мае. Аднак начальніца (якая, дарэчы, настойліва пажадала застацца ананімнай) засталася нязломнай. Кірмаш святочных паштовак на Галоўпаштамце будзе працаваць да праваслаўнага Раства. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Там адкрыўся кірмаш святочных паштовак. Кіраўніцтва ўстановы вырашыла, што іх варта назваць «адкрыткамі».
|
|