Ход падрыхтоўкі да ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта. 21.by

Ход падрыхтоўкі да ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

25.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арганізацыйныя пытанні па правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны ўчора на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміра Макея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, на пасяджэнні абмеркаваны пытанні гатоўнасці да мерапрыемства Палаца Рэспублікі, мастацкага афармлення Мінска, Кастрычніцкай плошчы, асноўных магістраляў горада і пад'язных дарог да яго.

Таксама разгледжана пытанне аб ахове грамадскага парадку ў сталіцы ў дзень правядзення ІV Усебеларускага народнага сходу.

На пасяджэнні заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце сходу.

ІV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6—7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізацыйныя пытанні па правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны ўчора на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика