«Я сам ніякі не змагар і ад іншых подзвігаў не чакаю, але трэба назваць рэчы сваімі імёнамі» + відэа
26.11.2010 13:41
—
Новости Общества
|
Леанід Парфёнаў ужо шэсць гадоў не працуе ў эфіры рэгулярна, але яго фільмы выходзілі ў эфір менавіта на Першым канале. Атрымліваючы статуэтку, Леанід Парфёнаў паведаміў, што арганізатары дазволілі яму зрабіць прамову на сем хвілін пра тое, што ён сам хоча, пра тое, што лічыць важным. Пасля гэтага ён сказаў: «Я не буду спрабаваць выступаць без паперкі, першы раз у гэтай студыі на камеры прачытаю прамову па паперцы». У сваёй прамове Парфёнаў парушыў шматлікія табу расійскай тэлепрасторы, расказаўшы пра поўны кантроль уладаў над тэлеэфірам, пра тое, што ўлады на ТВ сталі «дарагім нябожчыкам», пра якога — або добра, або нічога, пра тое, што ў тэлевізіі паказваюць «не навіны, а старыны». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я сам ніякі не змагар і ад іншых подзвігаў не чакаю, але трэба назваць рэчы сваімі імёнамі» + відэа Леанід Парфёнаў сапсаваў расійскае тэлевізійнае свята. |
|