АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

01.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску за адны суткі зарэгістравана 12 холадавых траўмаў. Па дапамогу да медыкаў звярнулася 6 чалавек з пераахаладжэннямі і столькі ж — з абмаражэннямі. 90% пацярпелых былі ў нецвярозым стане.

Унутраныя войскі МУС Беларусі сумесна з іншымі праваахоўнікамі вядуць пошукі ваеннаслужачага тэрміновай службы, які самавольна пакінуў часць, што адносіцца да брыгады спецназу. Вайсковец не меў пры сабе зброі. Матывы ўчынку пакуль не ўстаноўленыя. Вядома, што хлопец — не мінчук, ён праслужыў амаль год і з боку камандзіраў характарызуецца станоўча.

Пракуратура праводзіць праверку па факце смерці мужчыны, чыё цела знойдзена на тэрыторыі непрацуючага прафілакторыя ў раёне Партызанскага праспекта ў Мінску. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці стала пераахаладжэнне. Мужчына быў апрануты не па сезоне, на выгляд яму 30-35 гадоў.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Згодна са звесткамі даследавання, праведзенага вытворцам жаночай бялізны кампаніяй Trіumph, самыя пышнагрудыя жанчыны жывуць у Вялікабрытаніі. 57% брытанак носяць бюстгальтары памеру D. Яшчэ 18%, г.зн. амаль кожная пятая жанчына, купляе станікі памеру С. 9% — тых, чый бюст умяшчаецца ў памер В, а тых, хто носіць А, усяго 6%. Найбольш сур'ёзнымі канкурэнткамі брытанак апынуліся жыхаркі поўдня Скандынавіі — палова датчанак носіць памер D, 19% — памер С. Яшчэ 24% купляюць вырабы памеру В, і ўсяго 7% — маленькія станікі. На трэцім месцы — галандкі (кожная трэцяя — у бюстгальтары пад літарай D). А вось жыхаркі Германіі — дзесьці ў сярэдзіне спісу. Толькі 23% немак патрабуецца гэты прадмет бялізны, пазначаны літарай D. Кожная трэцяя носіць памер С і кожная другая — В. Сціплым бюстам валодаюць пераважна жыхаркі поўдня Еўропы. Дзве з трох італьянак карыстаюцца бюстгальтарамі памеру В і менш, і толькі кожная дзясятая — D.

Фан Тайшань, майстар кунг-фу з кітайскага манастыра Паўднёвы Шаалінь, упершыню ажаніўся ва ўзросце 98 гадоў. Яго выбранніца — 43-гадовая ўраджэнка правінцыі Гуйчжоу па прозвішчы Ян, якая вучыцца ў Фана баявым мастацтвам. Яна заявіла, што сама прапанавала руку і сэрца свайму настаўніку. Згодна з традыцыяй, манах можа жаніцца, але пасля гэтага яму даводзіцца пакідаць манастыр. Фан Тайшань пачаў спасцігаць майстэрства адзінаборстваў ў 9 гадоў, а ў 11 трапіў у манастыр. Ён удзельнічаў ва ўзброеных фарміраваннях Кампартыі Кітая, што ваявалі супраць гаміньданаўцаў, быў целаахоўнікам знакамітых палкаводцаў — ветэранаў кітайскай рэвалюцыі. Сакрэтам кун-фу ён навучыў больш за 3 тыс. чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску за адны суткі зарэгістравана 12 холадавых траўмаў. Па дапамогу да медыкаў звярнулася 6 чалавек з пераахаладжэннямі і столькі ж — з абмаражэннямі. 90%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика