Харавое “Рэха”. У Мінску адкрыўся першы Беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі. 21.by

Харавое “Рэха”. У Мінску адкрыўся першы Беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі

02.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На конкурс з’ехаліся 32 музычныя калектывы з розных гарадоў Беларусі.

Сярод удзельнікаў фестывалю нацыянальнай харавой музыкі “Рэха” не  толькі дзіцяча-юнацкія і аматарскія хоры, якія будуць спаборнічаць у конкурсе, але і запрошаныя прызнаныя калектывы накшталт камернага хору “Salutaris”, заслужанага калектыву Беларусі акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі і ансамбля народнай песні “Валачобнікі”. Па ўмовах фестывалю-конкурсу ўдзельнікі выконваюць харавыя творы як сучасныя, так і мінулых эпох. Фестываль знаёміць слухачоў з новымі і малавядомымі вакальна-харавымі творамі беларускіх кампазітараў, а таксама дае ацэнку прафесійнаму ўзроўню харавых выканаўцаў.Ацэньваюць канкурсантаў выкладчыкі музычных навучальных устаноў, кампазітары і музыказнаўцы. Узначальвае журы дацэнт кафедры дырыжыравання Беларускай акадэміі музыкі Ларыса Шымановіч. Пачуць “Рэха” можна ў канцэртнай зале мінскай музычнай школы № 10.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурс з’ехаліся 32 музычныя калектывы з розных гарадоў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика