Лабірынты для інтэлекту. 21.by

Лабірынты для інтэлекту

02.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навуковец з Мінска Аляксандр Драніцкі, займаючыся алгарытмамі, прыдумаў арыгінальную гульню, цікавую для дзяцей і дарослых
Аляксандр Драніцкі — ігрок, але і даследчык па натуры. Ён упэўнены: гульня “Інтэльтрэнінг” дапаможа і выяўляць, і развіваць інтэлектуальныя здольнасці дзяцей. “Яе проста асвоіць, яна можа быць з меншым ці большым лікам картак, і кожны ігрок выбірае задачку сабе пад сілу, — Аляксандр Іосіфавіч старанна тасуе калоду, пачынае расклад. — Больш таго: гульня падыдзе для любога ўзросту. Простыя правілы, можна запісваць хады і аналізаваць згуляныя партыі — як у шахматах ці шашках. А значыць, і спаборніцтвы па вызначаных правілах праводзіць”.
Вынаходнік атрымаў два патэнты на гульню ІТД — поўная назва “Інтэлектуальны трэнінг Драніцкага”, выдаў першыя тысячы камплектаў картак. На від карткі “Гульні для развіцця лагічнага мыслення Інтэльтрэнінг”, якія прадаюцца ў кіёсках, меншыя за звычайныя карты, і ад “карцёжнай” сімволікі Драніцкі адышоў. На шчыльнай паперы бачу выявы кавуна, слівы, ажынаў, суніцаў, абляпіхі. А можна ж, тлумачыць субяседнік, выпускаць “грыбныя”, “кветкавыя”, “зброевыя” і многія іншыя серыі, у залежнасці ад спецыфікі той ці іншай краіны. Сам працэс гульні падобны да раскладкі пасьянса: трэба згрупаваць хаатычна раскладзеныя карткі ў пэўным парадку. Магу засведчыць, што правілы гульні на самай справе вельмі простыя: праз пару хадоў я ўжо разумею сутнасць справы і шукаю разам з вынаходнікам наступны аптымальны ход. Цікава!
І сапраўды, усміхаецца Драніцкі, вырастала інтэлектуальна-спартыўная гульня з пасьянса. Працуючы ў Інстытуце архітэктуры і будаўніцтва Дзяржбуда Беларусі, ураджэнец Уздзеншчыны, тэхнолаг па прафесіі займаўся праблемамі тэхнічнай кібернетыкі, распрацоўваў аўтаматызаваныя сістэмы кіравання. Для гэтага вывучаў алгарытмы, а калі гадоў трыццаць таму трапіла на вочы публікацыя пра пасьянсы ў часопісе “Наука и жизнь”, вырашыў у вольны час знайсці алгарытм, веданне якога дапаможа раскладваць іх хутка і якасна. Хобі прадаўжалася і калі Аляксандр Іосіфавіч вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага інстытута кіравання. Яшчэ больш часу ён аддае вывучэнню законаў і папулярызацыі вынайдзенай ім гульні цяпер, на пенсіі. “Паверце, звычайны пасьянс — элементаршчына, гэткі трэніровачны варыянт для асваення “Інтэльтрэнінга”,— гаворыць вынаходнік. — І хоць гульня простая, аднак складанасць яе бясконца ўзрастае, калі павялічваць колькасць відаў і тыпаў картак. Я падлічыў: пры варыянце 7 відаў на 12 тыпаў хіба што Карпаў ці Каспараў змогуць справіцца з “Інтэльтрэнінгам”. Дарэчы, патрэбы разумнага чалавека ў мысленні, пэўна, не меншыя, чым у ежы. І ў Мінску ўжо нямала людзей, якія на гульню “запалі”. Сябры кажуць: трэніруе розум не горш за крыжаванкі. Пры дапамозе гульні можна рабіць тэст на інтэлект, яна вымагае далёкага і глыбокага разліку варыянтаў хадоў, прадбачання зменаў сітуацыі, чым нагадвае шахматы. Можна выбраць фармат гульні як больш просты, чым шахматы, так і больш складаны, калі патрэбна жалезная логіка, стратэгія, тактыка дзеянняў”.

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навуковец з Мінска Аляксандр Драніцкі, займаючыся алгарытмамі, прыдумаў арыгінальную гульню, цікавую для дзяцей і дарослых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика