Якасць прагнозаў надвор'я палепшыцца. 21.by

Якасць прагнозаў надвор'я палепшыцца

03.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэта накіраваны праект Еўрасаюза BАLTRАD. Ён прадугледжвае стварэнне ў рэгіёне Балтыйскага мора сеткі метэаралагічных радараў, якія будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу і прадастаўляць звесткі высокай дакладнасці для наступнага аналізу метэаролагаў.

Абмеркаванне умоў рэалізацыі праекту адбылося нядаўна ў Ольбаргу (Данія). Метэаролагі краін, якія ўваходзяць у Балтыйскі рэгіён, прышлі да высновы, што інфармацыя ад метэаралагічных радараў дапаможа ўдасканаліць кіраванне транспартам, павысіць грамадскую бяспеку і палепшыць функцыянаванне курортнай галіны ў рэгіёне Балтыйскага мора. Сетка такіх радараў таксама дазволіць з высокай ступенню дакладнасці прагназаваць выпадзенне ападкаў і кірункі ветру ў шырокім геаграфічным рэгіёне.

Партнёрамі праекта з'яўляюцца нацыянальныя гідраметэаралагічныя інстытуты 7 краін рэгіёна, у тым ліку і Беларусі.

Леанід Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта накіраваны праект Еўрасаюза BАLTRАD. Ён прадугледжвае стварэнне ў рэгіёне Балтыйскага мора сеткі метэаралагічных радараў, якія будуць працаваць у рэжыме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика