Пятнаццаць гадоў гісторыі — у пяці тысячах здымкаў. 21.by

Пятнаццаць гадоў гісторыі — у пяці тысячах здымкаў

03.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унікальны выдавецкі праект "Беларусь стваральная" ("Belarus: the era of creatіon") прэзентавала Беларускае тэлеграфнае агенцтва 2 снежня ў Мінску. Фотаальбом, які з'яўляецца адным з найбольш маштабных ілюстраваных выданняў у гісторыі Беларусі, складаецца з двух тамоў і выдадзены на рускай і англійскай мовах.

"Гэты фотаальбом — 1200 старонак вялікасці і моцы беларускага народа", — адзначыла на ўрачыстай прэзентацыі кнігі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Таццяна Бялова, дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя", дадала, што падобнай заяўкі не было ні ў аднаго выдавецтва краіны. І сапраўды, у фотаальбом увайшло каля пяці тысяч здымкаў усёй Беларусі. Гартаючы старонкі, можна пабачыць, як змяніўся знешні выгляд беларускіх гарадоў і вёсак за пятнаццацігадовы перыяд навейшай гісторыі Беларусі.

"Фотаальбом — праект некамерцыйны, — адзначыў кіраўнік выдавецкага праекта, генеральны дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук. — Яго тыраж — пяць тысяч экземпляраў, і каля паловы будзе падорана дэлегатам Усебеларускага сходу, каля дзвюх тысяч асобнікаў можна будзе пабачыць у бібліятэках краіны, а астатнія кнігі мы накіруем у Міністэрства замежных спраў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальны выдавецкі праект "Беларусь стваральная" ("Belarus: the era of creatіon") прэзентавала Беларускае тэлеграфнае агенцтва 2 снежня ў Мінску. Фотаальбом, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика