На гарачую тэлефонную лінію Усебеларускага народнага сходу паступіла больш за 180 званкоў
07.12.2010
—
Новости Общества
|
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік рабочай падгрупы па абслугоўванню гарачай лініі ІV Усебеларускага народнага сходу Юрый Святакум. Гарачая тэлефонная лінія традыцыйна арганізавана ў час Усебеларускага народнага сходу. Яна працуе 6 і 7 снежня з 9.00 да 18.00. Для пытанняў і зваротаў грамадзян даступны 7 тэлефонных ліній. Як паведаміў Юрый Святакум, паводле папярэдніх звестак на 13.00, паступіла больш за 180 тэлефонных званкоў. "Аднак пытанняў прагучала значна больш, паколькі грамадзяне, якія дазваніліся, часта звяртаюцца з некалькімі просьбамі і пытаннямі. Званкі прымаюцца ў рэжыме нон-стоп", — расказаў Юрый Святакум. Акрамя таго, паступаюць тэлеграмы. "Практычна кожныя 1,5 гадзіны паштальёны прыносяць новую партыю тэлеграм, прычым не толькі віншавальнага, прывітальнага характару — такіх толькі 15—20 працэнтаў. Астатнія ж змяшчаюць канкрэтныя пытанні", — адзначыў кіраўнік рабочай падгрупы па абслугоўванні гарачай лініі. Паводле яго слоў, тэлеграмы прысылаюць тыя грамадзяне, хто па тых ці іншых прычынах не змог дазваніцца на тэлефонную гарачую лінію. Калі браць інфармацыю ў разрэзе рэгіёнаў, прадказальна самым актыўным з'яўляецца Мінск: амаль 80 званкоў паступіла са сталіцы. Крыху менш — з Мінскай вобласці, далей ідуць Гомельская вобласць і астатнія рэгіёны. Паводле слоў Юрыя Святакума, тэматыку званкоў таксама можна прадугадаць. Звароты па рабоце жыллёва-камунальных службаў традыцыйна ўтрымліваюць пальму першынства. Шмат званкоў паступае па прыватызацыі, выкарыстанні чэкаў "Жыллё", а таксама ў галіне эканомікі: па рабоце прыватнага бізнэсу, падатковай сістэмы, ільготах асобным катэгорыям грамадзян. Змяніўся характар званкоў — ад агульнага да прыватнага: грамадзяне фармулююць пытанні, ужо валодаючы нейкай прававой інфармацыяй, і звяртаюцца з канкрэтнымі пытаннямі. Самымі актыўнымі сярод звернутых на гарачую лінію з'яўляюцца грамадзяне ва ўзросце ад 35 да 55 гадоў. Юрый Святакум запэўніў, што ні адзін званок не застанецца без увагі. "Тэлефанаваць, вядома, ёсць сэнс. Вядзецца вельмі строгі ўлік і рэгістрацыя ўсіх званкоў", — сказаў ён. За тэлефоннымі апаратамі знаходзяцца не проста тэлефаністы, а спецыялісты, якія могуць адразу даць кампетэнтны адказ. Больш складаныя пытанні рэгіструюцца і будуць перададзены ў дзяржаўныя органы адпаведнай кампетэнцыі. У будынку Палаца Рэспублікі, дзе працуе гарачая тэлефонная лінія, знаходзіцца таксама і рабочая група па падрыхтоўцы адказаў на паступіўшыя пытанні. "Кожны, хто дазваніўся, абавязкова атрымае адказ на сваё пытанне", — яшчэ раз падкрэсліў Юрый Святакум. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік рабочай падгрупы па абслугоўванню гарачай лініі ІV Усебеларускага народнага сходу Юрый Святакум. Гарачая...
|
|