Парадак разліку прычыненай навакольнаму асяроддзю шкоды ў Беларусі спрашчаецца
07.12.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі спрашчаецца парадак разліку прычыненай навакольнаму асяроддзю шкоды. Гэта прадугледжана ўказам № 618 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 348", які 3 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Указ падрыхтаваны ў мэтах прывядзення асобных палажэнняў указа № 348 у адпаведнасць з пазней прынятымі заканадаўчымі актамі: Кодэксам аб зямлі, Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2008 года "Аб ахове атмасфернага паветра" і нормамі Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таксама ўнясенне дапаўненняў і змяненняў ва ўказ № 348 абумоўлена неабходнасцю ўдакладнення парадку разліку прычыненай шкоды ў сувязі са скарачэннем з 83 да 4 колькасці ставак падатку за скід сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Дакументам прадугледжваецца раздзяленне забруджвальных рэчываў, па якіх вызначаны гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі, на 3 групы і ўстанаўленне такс у залежнасці ад класа небяспекі забруджвальных рэчываў (высокая, сярэдняя і нізкая ступень небяспекі). Для зручнасці прымянення пры разліку памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку парушэння патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя пры паступленні ў воды забруджвальных рэчываў, уводзіцца 12 такс замест 642. Пералік такс дапоўнены таксамі для разліку памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку размяшчэння пабочных прадуктаў вытворчасці (малочнай сыроваткі, гною, памёту). У мэтах рэалізацыі эканамічнага механізма прыродакарыстання ўказ № 348 дапоўнены дадаткам 7 "Таксы для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку размяшчэння адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі, што не вядуць да дэградацыі зямель (глебы)". Зыходзячы з практыкі прымянення ўказа № 348 спрошчаны парадак вылічэння памеру кампенсацыі шкоды пры забруджванні зямель (уключаючы глебу) адходамі. Таксама ўнесены шэраг змяненняў у дадаткі да ўказа № 348. Удакладнены назвы дадаткаў і некаторых такс. Дадатак 5 дадзены ў новай рэдакцыі. У мэтах узмацнення адказнасці за дэградацыю зямель ляснога фонду таксы, прадугледжаныя ў ім, павялічаны ў 2 разы. Змяненні, якія ўносяцца ўказам № 618, дадуць магчымасць спрасціць парадак разліку шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, рэалізаваць механізмы экалагічнага страхавання. Гэта не запатрабуе дадатковых бюджэтных сродкаў. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі спрашчаецца парадак разліку прычыненай навакольнаму асяроддзю шкоды. Гэта прадугледжана ўказам № 618 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ... |
|