З чаго хату будаваць?. 21.by

З чаго хату будаваць?

07.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для будаўніцтва хаты забаранялася выкарыстоўваць дрэвы, якія раслі ў святых гаях, а таксама адзінкавыя дрэвы, што сталі мясцовымі святынямі і побач з якімі праводзіліся рытуальныя дзеянні (напрыклад, абрады вяснова-летняга цыклу).

 Для будаўніцтва хаты нельга было выкарыстоўваць дрэвы, якія выраслі каля святых крыніц або побач з калодзежам, млыном. У адпаведнасці са старажытнымі ўяўленнямі, калодзеж і млын з'яўляліся месцамі рассялення нячыстай сілы і своеасаблівымі памежнымі зонамі сыходжання свету жывых і свету продкаў. У сувязі з гэтым лічылася, што дрэва, якое вырасла ў гэтай небяспечнай зоне, магло прынесці ў новую хату няшчасце — спусташэнне і смерць дамачадцаў.

 Асноватворны прынцып традыцыйнай культуры "падобнае выклікае падобнае" дапамагае зразумець сэнс наступных абмежаванняў пры выбары будаўнічага матэрыялу: забаранялася выкарыстоўваць дрэвы, што выраслі на могілках, на месцы разбуранай царквы, капліцы, на магіле, на месцы высечанага саду ці будынка, які згарэў, а таксама дрэвы, якія знаходзіліся ў межах ці ў непасрэднай блізкасці ад прысядзібнага ўчастка.

 У якасці будаўнічага матэрыялу не выкарыстоўвалі скрыпучыя дрэвы (каб жыхары хаты не сталі беспадстаўна кашляць), тыя, што высахлі на корані (каб людзі і жывёлы не пакутавалі ад "сухотаў"), паваленыя бурай і абпаленыя маланкай (каб беды дрэў не перанесліся на лёс збудаванага жытла).

 У народнай культуры склалася разгорнутая сістэма ўяўленняў пра свет раслін і дрэў, у якой кожны прадстаўнік мясцовай флоры надзяляўся адмысловымі якасцямі. Ведаючы пра гэта, чалавек цураўся аднаго дрэва, якое карысталася дрэннай славай, і разам з тым ішоў па дапамогу да іншага. У славян найболей стрыманым было стаўленне да асіны і елкі.

 Асіна — адзінае дрэва, якое мае чырвоны (крывавы) колер драўніны. У адпаведнасці з паданнем, менавіта на асіне павесіўся Юда — вучань, які здрадзіў свайму настаўніку. З тых часоў нават пры поўнай бязветранасці лісце гэтага дрэва калышацца-шамаціць.

 Елка ў славянскіх народаў лічылася дрэвам-энергавампірам, таму яго цураліся. Асабліва небяспечнымі для чалавека лічыліся месцы вялікай купнасці елак. Нават вонкава дрэва выглядае так, быццам найболей тоўстыя галіны, змешчаныя ля самай зямлі, адштурхоўваюць чалавека ад сябе.

 Самым святым дрэвам сярод усходніх славян лічыўся дуб. Найважная ўласцівасць яго драўніны — шчыльнасць, якая спрыяла доўгачасовай захаванасці, таму ствалы дуба выкарыстоўвалі толькі для закладкі першага вянка — падруба.

Найболей спрыяльны час для нарыхтоўкі лесу

 Так, на працягу года найбольш спрыяльным часам для нарыхтоўкі драўніны для будаўніцтва хаты лічыцца перыяд канца зімы і пачатку вясны (люты — сакавік), калі ў дрэвах практычна спынены рух соку. Такім чынам, дрэва, ссечанае ў гэты перыяд, лепш захаваецца на доўгі час.

 Начное нябеснае свяціла — Месяц — самым непасрэдным чынам уздзейнічае на стан вады. Яно "кіруе" марскімі прылівамі і адлівамі, станам балансу вады ў чалавеку, раслінах і дрэвах. Калі Месяц знаходзіцца ў фазе, якая расце, то ў гэты час актывізуецца вада Сусветнага акіяна, а разам з ёю сокі зямлі цягнуцца ў ствалавую частку дрэва. Калі ж Месяц пачынае знікаць, жыццёвыя сокі расліннага свету накіроўваюцца да каранёў. Менавіта гэты нядоўгачасовы перыяд і лічыўся найбольш спрыяльным для нарыхтоўкі будаўнічага матэрыялу.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для будаўніцтва хаты забаранялася выкарыстоўваць дрэвы, якія раслі ў святых гаях, а таксама адзінкавыя дрэвы, што сталі мясцовымі святынямі і побач з якімі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика