Наступны месяц — менш аплата
09.12.2010
—
Новости Общества
|
Дзмітрый Аляксандравіч Мешчаракоў пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання Талачынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і плаціць за пражыванне 80 працэнтаў уласнай пенсіі штомесяц. Прычым менавіта аплаты і датычыўся званок у рэдакцыю нашай газеты. "Справа ў тым, што з 8 па 25 ліпеня я знаходзіўся ў санаторыі "Бярэзіна", у аддзяленні кругласутачнага знаходжання не жыў, і, наколькі разумею, плаціць за пражыванне тут быў не павінен, — распавёў чытач. — Аднак грошы за ліпень былі ўнесеныя цалкам, таму я напісаў заяву, каб мне іх вярнулі. І вось прайшло ўжо шмат часу — вяртання няма. Што рабіць у такой сітуацыі?" Між тым, у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, куды ў сваю чаргу звярнуўся карэспандэнт "Звязды", запэўнілі: непаразуменні тут знікнуць. "Мы разабраліся з сітуацыяй і можам казаць: за пражыванне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання чытач газеты сапраўды ўнёс "лішнія" грошы, — адзначыла кансультант аддзела развіцця і каардынацыі сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Яніна Ладышава. — Праўда, наконт іх вяртання ўзніклі пэўныя цяжкасці, таму ў рэшце рэшт прынятае рашэнне: Дзмітрыю Аляксандравічу, які застаецца ў аддзяленні, будзе зроблены залік на наступны перыяд. Інакш кажучы, у наступным месяцы за пражыванне давядзецца заплаціць менш — на суму, якая была пераплачаная ў сувязі з ад'ездам у санаторый у ліпені". Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмітрый Аляксандравіч Мешчаракоў пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання Талачынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання... |
|