На гасцінным падворку
09.12.2010
—
Новости Общества
|
Днямі ў Мінску прэзентаваўся інфармацыйны цэнтр па аграэкатурызме. Па словах кіраўніка арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыі Кліцуновай, супрацоўнікі цэнтра будуць праводзіць кансультацыі, у тым ліку і анлайн, з гаспадарамі аграсядзіб, распрацоўваць экскурсійныя маршруты. З цягам часу філіялы цэнтра пачнуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
![]() — Мне падабаецца знаёміцца з новымі людзьмі, — гаворыць Наталля. — Да нас прыязджаюць турысты з Расіі, Украіны, Ізраіля. Мінчане часта адпачываюць — і сем’ямі, і кампаніямі. Студэнты адзначаюць святы. Сярод іх былі неяк афрыканцы, кітайцы, в’етнамцы. А летась у нас адбылася сустрэча выпускнікоў — прыехалі людзі з Херсона, Днепрапятроўска, Чаркасаў, Кіраваграда, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Уладзіміра, Сызрані. А калі адна турфірма праводзіла праект “Канікулы ў Прастаквашына”, то ў нас два тыдні жылі мамы з дзецьмі ад двух да чатырох гадоў. Мае госці становяцца мне сябрамі, мы перапісваемся ў Інтэрнэце, тэлефануем адзін аднаму, віншуем са святамі. Галоўнае ў маёй працы — адчуваць запатрабаванасць. Дзеці таксама з задавальненнем жывуць у вёсцы, хаця і вучацца ў Мінску. Старэйшая дачка знайшла сваё прызванне ў кулінарыі, працуе поварам на сядзібе. Калі трэба, Наталля Мікалаеўна сама возіць турыстаў на экскурсіі ў Мінск, Нясвіж, Хатынь. А зусім побач з сядзібай б’е Вітаўская крыніца. Здаўна лічыцца, што вада ў крыніцы дапамагае ад многіх хваробаў. Прыгожа, утульна і ў хаце. Паўсюды кветкі з бісеру, бутэлькі з крупамі, сурвэткі і абрусы з лёну. Вельмі ўразіла старажытная камода, якая змясцілася пры ўваходзе і адным сваім выглядам нагадвае пра гісторыю і славутых майстроў. — Камодзе больш за 200 гадоў, яна перайшла мне па спадчыне, — з гонарам расказвае гаспадыня. — Раней яна належала бабулі, а ёй дасталася ад яе бабулі. Тутэйшыя госці пакідаюць пасланні і пажаданні самім сабе, складваюць іх у бутэльцы. Такія “пасланні ў будучыню” захоўваюцца ў гаспадароў, а ў турыстаў узнікае стымул вярнуцца. Пакінулі і мы свае пасланні. Калі прыедзем сюды зноў — пабачым, што новае з’явілася на падворку Наталлі Мікалаеўны. Нядаўна выбіраліся лепшыя сядзібы Міншчыны. Пераможцы вызначаліся па намінацыях “Зберажэнне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Зялёная сядзіба”, “Стыль і гармонія”. У намінацыі “За гасціннасць” лепшай стала сядзіба “Аляксандра” — з яе гаспадыняй Наталляй Будзіловіч. Кацярына Мядзведская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Мінску прэзентаваўся інфармацыйны цэнтр па аграэкатурызме. Па словах кіраўніка арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыі Кліцуновай, супрацоўнікі цэнтра... |
|