Журналісту прыпомнілі канфлікт з міліцыянтам?
09.12.2010 18:34
—
Новости Общества
|
Уладзіслава Стараверава 10 снежня выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру «для тлумачэнняў пра парушэнне заканадаўства аб СМІ». На думку незалежнага журналіста, нагодай для выкліку сталі неаднаразовыя на працягу апошніх месяцаў затрыманні яго міліцыяй у часе здымак на відэакамеру. Віны Уладзіслаў Старавераў за сабой не адчувае і перакананы, што заканадаўства аб СМІ не парушаў. Апошняе затрыманне адбылося 8 лістапада, калі Уладзіслаў Старавераў здымаў тагачаснага прэтэндэнта на ўдзел у выбарах, віцебскага прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага. У віцебскім Парку вайсковай славы, што недалёка ад плошчы Перамогі, на месцы падзеяў з’явіўся супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Сяргей Казлоў і стаў актыўна перашкаджаць здымкам. Журналіста ў той дзень затрымалі, але адпусцілі без складання пратаколу. Уладзімір Правальскі зафіксаваў інцыдэнт на мабільны тэлефон і на наступны дзень выклаў запіс у інтэрнэт. Уладзіслаў Старавераў таксама не выключаў камеру і пазней зрабіў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзіслава Стараверава 10 снежня выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру «для тлумачэнняў пра парушэнне заканадаўства аб СМІ».
|
|