АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хрысціяне ў 2011 годзе будуць адзначаць Вялікдзень у адзін дзень — 24 красавіка. Вялікадні супадуць таксама ў 2014 і 2017 гадах.

Самымі аварыйнымі раёнамі Мінска па-ранейшаму застаюцца Фрунзенскі, Заводскі і Маскоўскі. Па звестках ДАІ, са студзеня па лістапад г.г. там адбылося адпаведна 138, 127 і 125 ДТЗ з пацярпелымі. З пачатку года ў сталіцы ў аварыях загінулі 62 чалавекі, каля тысячы атрымалі раненні.

Нацыянальная выстаўка Ісламскай Рэспублікі Іран адкрылася ўчора ў Мінску. На ёй прадстаўлены спажывецкія тавары, вырабленыя ў Іране, лекавыя сродкі, медыцынскае абсталяванне, садавіна, кветкі, а таксама тры мадэлі легкавых аўтамабіляў іранскай кампаніі Іran Khodro, сабраныя ў Мінску на СП ЗАТ "Юнісан". Асаблівую цікавасць наведнікаў выклікаюць вырабы народных промыслаў і адзенне, а таксама знакамітыя ва ўсім свеце дываны ручной работы. Выстаўка працуе ў павільёне "Белэкспа" па вул. Я.Купалы, 27 па 12 снежня ўключна.

Малады мінчанін вырошчваў каноплі ў музычнай калонцы. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі Першамайскага РУУС Мінска. У яго выявілі музычную калонку, унутры якой была абсталяваная сапраўдная міні-цяпліца: сценкі былі абшытыя фольгай, меліся градуснік і вентылятары. Міліцыянеры канфіскавалі і калонку, і наркатычны ўраджай вагой у 13,83 г. Заведзена крымінальная справа.

У прыгарадзе Санкт-Пецярбурга горадзе Пушкіне ўзарваны помнік Леніну. Як лічаць прадстаўнікі праваахоўных органаў, гэта здарылася позна ўвечары. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Ацалеў і сам помнік, які толькі нахіліўся. Найбольшы ўрон атрымалі дамы, што стаяць побач: у іх выбуховай хваляй павыбівала вокны. Пушкінскія праваахоўнікі завялі справу.

У лонданскай закусачнай скралі скрыпку Страдывары коштам $1,9 млн. Скрыпка была скрадзеная ў адной вядомай выканаўцы класічнай музыкі, якая пакінула свой інструмент без увагі ўсяго на некалькі імгненняў. Скрадзеная скпрыпка Антоніа Страдывары была вырабленая ў 1696 годзе. У футляры таксама знаходзіліся два смычкі XІX стагоддзя агульным коштам больш за $105 тыс. Кампанія, што застрахавала інструмент, абяцае ўзнагароду ў памеры 15 тыс. фунтаў ($23,5 тыс.) за інфармацыю, якая дапаможа знайсці твор Страдывары. У паліцыі адзначаюць, што прадаць такую скрыпку будзе вельмі складана, бо гэта вельмі рэдкі і пазнавальны інструмент.

Першы ў гэтым сезоне выпадак пандэмічнага або т.зв. свінога грыпу ўстаноўлены ў Літве. Гэта пацверджана лабараторна. Ад грыпу A/H1N1 у мінулагоднім сезоне ў Літве памерла больш за 20 чалавек.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ  

У 64-гадовай жыхаркі Швейцарыі нарадзілася дзяўчынка. Яе назвалі Кацярынай, а на свет яна з'явілася ў адным з маскоўскіх радзільных дамоў. Зачацце з выкарыстаннем донарскай яйцаклеткі адбылося ў прабірцы таксама ў Расіі, бо ў Швейцарыі падобная маніпуляцыя забароненая законам. Першая спроба была зробленая бацькамі 3 гады таму, але з-за перанесенага жанчынай інфекцыйнага захворвання закончылася няўдала. Шчаслівыя бацькі кажуць, што ў іх дастаткова сіл, каб вырасціць дачку. "Узрост для нас не мае ніякага значэння. Мы маладыя і поўныя сіл", — кажа 60-гадовы бацька.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 64-гадовай жыхаркі Швейцарыі нарадзілася дзяўчынка. Яе назвалі Кацярынай, а на свет яна з'явілася ў адным з маскоўскіх радзільных дамоў. Зачацце з выкарыстаннем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика