Альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты неапраўдана захапіліся шалёнай крытыкай. 21.by

Альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты неапраўдана захапіліся шалёнай крытыкай

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне ў інтэрв'ю беларускім СМІ выказаў экс-прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч, перадае БЕЛТА.

"На выбарах 1994 года мы ў дэбатах з цяперашнім Прэзідэнтам не дапускалі такіх зняважлівых выпадаў, як гэта цяпер робіць апазіцыя. Мы гаварылі аб палітыцы, аб эканоміцы, аб курсе рубля, аб адносінах з Расіяй", — адзначыў Вячаслаў Кебіч. "Асабліва мяне абражае, калі ў гэта палітычнае шоу прымешваюць сям'ю. Хіба жонка або дзеці палітыка вінаватыя ў тым, што ён пайшоў кандыдатам у прэзідэнты і стаў некаму ўпоперак дарогі? Навошта іх зневажаць? Лічу, што такія прыёмы недапушчальныя".

Вячаслаў Францавіч Кебіч — дзяржаўны дзеяч БССР і Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 1990 па 1994 год — кіраўнік урада. Балаціраваўся на першых у гісторыі Беларусі прэзідэнцкіх выбарах, у якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. Дайшоў да другога тура. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і другога скліканняў. Цяпер — старшыня "Гандлёва-фінансавага саюза "БГФС".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне ў інтэрв'ю беларускім СМІ выказаў экс-прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч, перадае БЕЛТА. "На выбарах 1994 года мы ў дэбатах з цяперашнім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика