Да Шагала ў Віцебск
10.12.2010
—
Новости Общества
|
У Віцебскім музеі Марка Шагала прайшлі дваццатыя міжнародныя "Шагалаўскія чытанні", у якіх бралі ўдзел мастацтвазнаўцы, рэжысёры дакументальнага кіно з Латвіі, Расіі, Беларусі. Усіх іх аб'ядноўвае шчырая любоў да спадчыны знакамітага сына віцебскай зямлі, інтарэс да мастацтва мінулага і сённяшняга дня. Сярод самых цікавых дакладаў быў і прысвечаны віцебскай рэкламе мінулага веку, а таксама роспісу дамоў. Госці з Санкт-Пецярбурга прэзентавалі фільм аб піцерскіх майстрах — гравёрах па шкле. Дырэктар музея Шагала Людміла Хмяльніцкая расказала ўдзельнікам міжнароднага форуму пра любоў Майстра да тэатра і ягоны вопыт служэння Мельпамене. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскім музеі Марка Шагала прайшлі дваццатыя міжнародныя "Шагалаўскія чытанні", у якіх бралі ўдзел мастацтвазнаўцы, рэжысёры дакументальнага кіно з... |
|