Галоўныя правілы будаўніцтва хаты. 21.by

Галоўныя правілы будаўніцтва хаты

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перш чым пачаць будаўніцтва хаты, трэба было вызначыцца з тым колам людзей — знаўцаў сваёй справы, — якія будуць узводзіць зруб. Шматвяковыя традыцыі нашых продкаў прадугледжвалі:

 не запрашаць людзей, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве тых хат, у якіх праз некаторы час здарылася няшчасце (пажар, смерць і інш.).

 калі ў новай хаце адна за адной здаралася некалькі смерцяў, то ў гэтым фатальным збегу акалічнасцяў маглі западозрыць "нячыстых" на рукі цесляроў.

 Беларускія этнографы канца ХІХ ст. адзначалі, што на працягу закладкі першага вянка да цесляроў прад'яўляліся асаблівыя патрабаванні. Яны не павінны былі дапускаць ніякіх сточванняў, нельга было біць па бервяне абухом ці пакідаць сякеру, убітую лязом у палена. Першы вянок мадэляваў падзеі і характар будучага жыцця ў гэтай хаце, таму гэта быў самы ўдалы момант, каб або пажадаць гаспадарам поспеху і дабрабыту, або "закласці" радавы праклён.

 Для таго, каб залагодзіць, уласкавіць цесляроў, адразу пасля закладзін першага вянка для іх рабілі частаванні. Акрамя гэтага, пачастунак меў абрадавы характар: святочны стол ставілі ў чырвоным куце будучай хаты.

 Перад тым як пачаць абрадавую трапезу, гаспадары і майстры чыталі малітву, хрысціліся, потым цесляры налівалі чарку і прыгаворвалі: "Гаспадарам — на добрае здароўе, хаце — святло, спакой, багацце. У імя Айца і Сына і Святога Духа".

 Сведчаннем таму, што будаўніцтва хаты бачылася актам стварэння свету, паслядоўнае злучэнне бярвенняў было толькі вакол своеасаблівай сусветнай восі — бярозкі, пастаўленай у цэнтры будучай хаты. Падобны тэхналагічны ход, абумоўлены прынцыпам руху сонца — злева направа — выкарыстоўваўся і ў шэрагу іншых сітуацый:

— менавіта так мужчыны ўзводзілі стог сена: спачатку клалі паддон, потым ставілі жэрдку, вакол якой (зноў-такі па кірунку руху сонца) круг за кругам (вянок за вянком) вырастала дрэва жыцця, якое падтрымлівала існаванне хатняй жывёлы на працягу зімы;

— так складалі дровы ў кастры;

— узводзілі зруб студні.

 Гэтая ж скіраванасць дзеянняў ляжала ў аснове вясельнай імпрэзы — стварэнні/будаўніцтве новай сямейнай пары: на працягу ўсяго вяселля перад маладымі стаяла ўпрыгожанае рознакаляровымі стужкамі дрэўца, а заходзіць і выходзіць з-за вясельнага стала маладыя павінны былі толькі па ходзе сонца, тым самым рухаючыся вакол рытуальнага дрэва.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перш чым пачаць будаўніцтва хаты, трэба было вызначыцца з тым колам людзей — знаўцаў сваёй справы, — якія будуць узводзіць зруб. Шматвяковыя традыцыі нашых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика