Клас эфектыўнасці. 21.by

Клас эфектыўнасці

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" наведалася ў госці да чэмпіёна мінулага сезона казанскага "Ак Барса". Гульня паказала, што па сваім майстэрстве, па магчымасці ствараць небяспечныя моманты каля варот суперніка беларусы мала ў чым саступаюць адной з лепшых каманд лігі, але клас праяўляецца менавіта ў невялічкіх дэталях, праз якія і вызначаецца пераможца канкрэтнага матча.

  Перад візітам у сталіцу Татарстана галоўнаму трэнеру мінчан Марэку Сікору чарговы раз прыйшлося ўносіць змены ў склад сваёй каманды. Траўмы пераследуюць "зуброў" і нагадваюць пра сябе пасля кожнай гульні. Вось і ў папярэднім паядынку з "Паўночсталлю" пашкоджанне калена выбіла са строю на паўтара месяца аднаго з лідараў "Дынама" цэнтрафорварда Сяргея Варламава.

Беларусы вытрымалі стартавы націск гаспадароў і стварылі адзін з самых небяспечных момантаў за ўсю гульню. Стэфановіч з Сікорам добра распасаваліся ў сярэдняй зоне, і чэшскі форвард моцным кідком прабіў галкіпера "барсаў", але татарстанцаў выратавала перакладзіна. Літаральна праз некалькі абаротаў секунднай стрэлкі ўжо абаронца казанцаў Ямелін кідком здалёк патрапіў у штангу варот Эша. Галоўны суддзя матча нават праглядаў відэапаўтор эпізоду, але было добра бачна, што шайба у вароты не трапіла. Але ўжо ў наступнай атацы гаспадары адкрылі лік. Зноў кідок ад сіняй лініі, Эш адбіў гульнявы снарад перад сабою, і славак Марцэл Госа дабіў шайбу ў сетку. "Бела-блакітныя" змаглі адказаць некалькімі небяспечнымі момантамі. Праўда, зраўняць лік не атрымалася.

Другі перыяд прайшоў у роўнай барацьбе з аднолькавымі шанцамі на поспех. Аднак калі "Ак Барс" адзін са сваіх момантаў рэалізаваў — прыгожая атака скончылася магутным кідком Песанена, — то ў дынамаўцаў эфектнасць атак не ператварылася ў эфектыўнасць.

Скараціць адставанне ў беларусаў атрымалася толькі ў пачатку трэцяга перыяду, калі пры гульні ў большасці вызначыўся абаронца Антонаў. Надзея, якая была з'явілася, аднак хутка канчаткова знікла. Некалькі запар памылак "зуброў" у сваёй зоне — якраз тое, што патрэбна гульцам узроўню Марозава і Зарыпава, каб вызначыцца галамі. На рахунку апошняга дубль, які ператварыў лічбы на табло ў 4:1. Напрыканцы сустрэчы каманды яшчэ раз абмяняліся галамі (беларускі на рахунку Кулакова).

"Ак Барс" узяў рэванш за мінскае паражэнне ў верасні, а "Дынама" накіроўваецца ў Екацярынбург, дзе сёння ўвечары будзе супрацьстаяць былому клубу свайго галоўнага трэнера — "Аўтамабілісту".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" наведалася ў госці да чэмпіёна мінулага сезона казанскага "Ак Барса". Гульня паказала,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика