Зорка на небасхіле паэзіі. Выстава ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча расказвае пра адзін з самых шчаслівых перыядаў жыцця класіка. 21.by

Зорка на небасхіле паэзіі. Выстава ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча расказвае пра адзін з самых шчаслівых перыядаў жыцця класіка

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Максім Багдановіч доўгія гады марыў вярнуцца ў родны Мінск.

Жаданне хоць колькі часу пажыць у горадзе свайго маленства было настолькі моцнае, што паэта не спынілі нават сухоты — спадчынная хвароба. І ў 1916 годзе ён усё ж такі прыехаў у Мінск. Тэма вяртання паэта на радзіму доўгі час была прадстаўлена ў экспазіцыі філіяла Літаратурнага музея Багдановіча “Беларуская хатка” — у тым доме, дзе жыў паэт, калі ў кастрычніку 1916 года нарэшце прыехаў у Мінск. Аднак ужо тры гады дом на капітальным рамонце. Сёння прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча маюць магчымасць убачыць фрагменты з экспазіцыі “Беларускай хаткі” ў літаратурным музеі паэта, дзе адкрылася выстава “Пяць месяцаў з жыцця паэта”. Прадстаўленыя на ёй рэчы (эпісталярная спадчына, фотаздымкі, прадметы побыту) распавядаюць пра адзін з самых шчаслівых перыядаў жыцця Максіма — калі ён жыў у родным Мінску, знаёміўся з беларускімі пісьменнікамі, сустракаў Новы год і, безумоўна, пісаў... У гэты час Максім Багдановіч стварыў знакамітыя “Страцім-лебедзь” і “Пагоню”.Выстава “Пяць месяцаў з жыцця паэта” — своеасаблівы падарунак да дня нараджэння паэта, якое святкавалася ўчора. Да 119-годдзя Багдановіча музей падрыхтаваў таксама музейныя чытанні і літаратурна-музычную імпрэзу “Светлыя згадкі...” з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры і мастацтваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика