Звяздоўская ўдача Любові Коржыч. 21.by

Звяздоўская ўдача Любові Коржыч

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхарка Хоцімска другі раз запар выйграла ў розыгрышы прызоў сярод падпісчыкаў "Звязды" бытавую тэхніку.

З Любоўю Аляксандраўнай Коржыч мы пазнаёміліся яшчэ сёлетняй вясной, калі яна атрымала свой першы прыз ад розыгрышу сярод падпісчыкаў "Звязды" — пыласос. Аказалася, што хоцімская пенсіянерка выпісвае "Звязду" ўжо больш за 20 гадоў.

— За гэты час я прызвычаілася да газеты, лічу яе сваім сябрам, — усміхаецца жанчына. — Многія публікацыі чытаю "ад коркі да коркі" — у рубрыцы "Крынічка", расповеды пра народныя традыцыі Аксаны Катовіч і Янкі Крука. У нашай сям'і і да беларускай мовы прызвычаіліся: мы тут жывём на беларуска-расійскім памежжы, дзе, вядома, найбольш размаўляюць па-руску альбо на "мяшанцы", але я і мае сваякі цяпер больш разумеем і паважаем родную мову.

Першым разам адправіць купон на ўдзел у газетнай латарэі бабулю падгаварыў унук. "Пыласос выдатна працуе," — паведаміла Любоў Аляксандраўна. І вось новы выйгрыш — кухонны камбайн!

Намеснік начальніка Хоцімскага РУПС Наталля Завадзеўкіна і шчаслівая ўладальніца прыза ў розыгрышы сярод падпісчыкаў "Звязды" Любоў Коржыч

— Я ніколі не была чалавекам, якому шанцуе ў гульнях і латарэях, — расказала жанчына. — Ні разу ў жыцці нічога не выйгравала! І тут так пашанцавала. Не паверыце, я другім разам нават табліцу не глядзела, а потым паштальён прынесла заказны ліст з рэдакцыі. Прычым я даўно марыла менавіта пра электрычную кухонную машыну. У мяне гаспадарка, і калі колем парася, то даводзіцца прасіць у сына камбайн, бо круціць каўбасы рукамі цяжка. А цяпер у мяне свая памочніца, якая абавязкова будзе добра працаваць!

Радасныя размовы пра шанцаванне ў жыцці адданай падпісчыцы прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў пошты ў Хоцімску. Жанчыны сталі цікавіцца магчымасцю не толькі выпісаць газету са свежымі навінамі і цікавымі артыкуламі, але і выйграць карысную для дома рэч.

— Люба, мы да цябе па кансультацыю прыйдзем: як выпісаць "Звязду" і ўдзельнічаць у розыгрышы! — абяцалі сяброўкі Коржыч.

— Вось гэта наглядная агітацыя! — захапілася намесніца начальніка Хоцімскага РУПС Наталля Завадзеўкіна. — Мы цяпер шчыруем па падпісцы і будзем імкнуцца, каб было як мага больш чытачоў — "Звязды", адной з самых распаўсюджаных і паважаных газет у краіне. Любоў Аляксандраўна, агітуйце суседак выпісаць "Звязду". І няхай яны выйграюць! Таксама жадаю, каб і вам усміхнулася ўдача трэцім разам!

— Бог Тройцу любіць! — падтрымалі супрацоўніцу пошты хоцімскія жанчыны.

Любоў Коржыч з удзячнасцю прыняла падарунак ад газеты: ён, дарэчы, да надыходзячых святаў, а таксама да дня нараджэння жанчыны 30 снежня. Яна ўсім падпісчыкам "Звязды" і рэдакцыі пажадала добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

— Якім будзе наш Хоцімск у наступным годзе? — разважае Любоў Аляксандраўна. — Яшчэ прыгажэйшым! У нас тут і так шмат чаго змянілася да лепшага. Можа, за вялікім снегам вы і не заўважылі, але ў нас добрыя дарогі. Ды з Расіяй наладжваюцца адносіны — мы ж тут на самай мяжы. А галоўнае цяпер — добрага Прэзідэнта абраць. Сама я ўжо вызначылася і абавязкова пайду галасаваць!

Ілона Іванова. Фота аўтара.

Хоцімскі раён.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Хоцімска другі раз запар выйграла ў розыгрышы прызоў сярод падпісчыкаў "Звязды" бытавую тэхніку. З Любоўю Аляксандраўнай Коржыч мы пазнаёміліся яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика