Наша "Сонечка", альбо "Злачынства і пакаранне": беларускі варыянт. 21.by

Наша "Сонечка", альбо "Злачынства і пакаранне": беларускі варыянт

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забойца раскалоўся... Бо цяжка жыць з чорным сумленнем, нават калі чалавек упэўнены, што ён не "стварэнне дрыжачае, а права мае". Гэта даводзіў Дастаеўскі яшчэ ў пазамінулым стагоддзі — на прыкладзе свайго героя Радзівона Раскольнікава. Гэта ведаем мы ўсе яшчэ са школы, калі вывучалі раман.

Аднак беларускі драматург Алена Папова, якая напісала паводле рамана Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне" п'есу, назвала яе "Сонечка". Бо менавіта гэтая гераіня, на погляд аўтара, імкнецца жыць па хрысціянскіх запаветах. І нягледзячы на тое, што жыццё кінула Сонечку ў вір граху, прымусіўшы гандляваць сабой, у душы жанчыны жыве чысціня і любоў. І жаданне дапамагчы Раскольнікаву, які пакутуе, магчыма, значна больш ад таго, што пераступіў мяжу, забіўшы бабульку-ліхвярку. Сонечка вырашае застацца з ім і ратаваць яго сваёй любоўю. Бо чалавек можа вырашыць, што надзеі на ратаванне няма зусім, у той час калі жыццё гаворыць: яна побач, яна з намі і ў нас саміх.

"Сонечка" Алены Паповай (паводле Дастаеўскага) пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Да яго выхаду спрычыніліся рэжысёры Валерый Анісенка і акцёр Ігар Сігоў, які тут праявіў свае рэжысёрскія амбіцыі і прапанаваў пластычнае вырашэнне сцэн. Аўтарам музыкі стаў Уладзімір Кандрусевіч, над сцэнаграфіяй працавала Валянціна Праўдзіна.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забойца раскалоўся... Бо цяжка жыць з чорным сумленнем, нават калі чалавек упэўнены, што ён не "стварэнне дрыжачае, а права мае". Гэта даводзіў Дастаеўскі яшчэ ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика