Расійскія залы для беларускай "Лявоніхі". 21.by

Расійскія залы для беларускай "Лявоніхі"

10.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ведай нашых!

А яшчэ танец "Лянок" ды харэаграфічныя кампазіцыі "Крывічы", "Сон-трава" пакажа Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі нашым суседзям. Прычым 10 снежня беларускія артысты выступяць у Маскве на прэстыжнай сцэне — у канцэртнай зале імя Чайкоўскага (дарэчы, ужо другі раз сёлета). Пакараць сэрцы масквічоў збіраюцца праграмай "З Беларусі з любоўю", у якую ўвайшлі ўсе апошнія прэм'еры. Гэты канцэрт пройдзе пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Але ўжо 12 снежня калектыў апынецца ў глыбіні Сібіры — там чакае прывітання ад беларускіх калег Краснаярскі дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Сібіры, які адзначае 50 гадоў існавання. Дарэчы, у Краснаярску прыйдзецца не толькі танцаваць. Напрыклад, мастацкі кіраўнік нашага калектыву, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч возьме ўдзел у навуковай канферэнцыі, дзе будзе абмяркоўвацца "новае харэаграфічнае мысленне". Як яно ўвасабляецца на сцэне? Можа, пасля расійскага ваяжу нам пакажуць гэта і дома.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А яшчэ танец "Лянок" ды харэаграфічныя кампазіцыі "Крывічы", "Сон-трава" пакажа Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі нашым суседзям. Прычым 10 снежня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика