Першая лэдзі Азербайджана адхрышчваецца ад інтымнай сувязі з Лукашэнкам. 21.by

Першая лэдзі Азербайджана адхрышчваецца ад інтымнай сувязі з Лукашэнкам

10.12.2010 14:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пратакольная служба першай лэдзі Азэрбайджана распаўсюдзіла заяву, у якой выказвае сваё абурэньне публікацыяй італьянскай газэты Il Foglio пра нібыта рамантычныя сустрэчы Мехрыбан Аліевай з Аляксандарам Лукашэнкам у Бэрліне.

У заяве гаворыцца: «Першая лэдзі Азэрбайджану, прэзыдэнт Фонду Гейдара Аліева, пасол Добрай волі ЮНЭСКА і ІСЭСКА, дэпутат парлямэнту Азэрбайджану Мехрыбан Аліева вядомая далёка за межамі нашай краіны дзякуючы сваёй актыўнай і шматграннай дзейнасьці, накіраванай на актывізацыю дыялёгу культур і цывілізацый, абарону сусьветнай культурнай спадчыны, павышэньне ролі жанчын у палітычным і грамадзкім жыцьці. Відавочна, што рост аўтарытэту першай лэдзі Азэрбайджану, краіны, што знаходзіцца ў няпростай геапалітычнай сытуацыі, у насычаным канфліктамі рэгіёне, выклікае нэрвовую рэакцыю у некаторых колах".

У артыкуле пад назвай «У ложку пад Бэрлінам», 3 сьнежня 2010 г. газэта Il Foglio са спасылкай на нямецкіх дыпляматаў напісала пра тое,

што «ў Бэрліне рамантычная сувязь паміж прыгажуняй Мехрыбан і вусатым Лукашэнкам — сакрэт Полішынэля.

«Газэта дадала, што «Лукашэнка — гэта чалавек, які зьмяніў беларускую Канстытуцыю, каб кіраваць пажыцьцёва, але ў думах пра выбары 19 сьнежня ён сьпіць ня надта спакойна». У момант, калі Расея кідае Лукашэнку,

той шукае больш тайных сувязяў — і гэта весялей, чым абмяркоўваць цэлымі днямі нафтаправоды,

напісала італьянскае выданьне.

Пратакольная служба Мехрыбан Аліевай афіцыйна запатрабавала ад газэты Il Foglio

неадкладна прынесьці прабачэньні і надрукаваць абвяржэньне згаданага артыкула.

У заяве таксама гаворыцца, што Азэрбаджан пакідае за сабой права зьвярнуцца ў італьянскія і міжнародныя судовыя інстанцыі з пазовам аб абароне гонару і годнасьці першай лэдзі Азэрбайджана.

Падзяліцца навіной: 
Паводле Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Італьянская газета Il Foglio напісала нібыта пра рамантычныя сустрэчы Мехрыбан Аліевай з Аляксандарам Лукашэнкам у Берліне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика