Заява Беларускага саюза журналістаў па выніках тэле- і радыёвыступленняў і дэбатаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
11.12.2010
—
Новости Общества
|
Перадвыбарная кампанія ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць у атмасферы дэмакратычнасці і канкурэнтнай барацьбы. Усе кандыдаты атрымалі роўныя магчымасці прадставіць свае праграмы выбаршчыкам у вядучых друкаваных СМІ краіны, а таксама звярнуцца непасрэдна да грамадзян з тэлеэкранаў і ў радыёэфіры. У той жа час са шкадаваннем канстатуем, што пасля тэледэбатаў некаторыя СМІ, прыхільнікі асобных кандыдатаў разгарнулі сапраўднае цкаванне Андрэя Крывашэева і Юрыя Пракопава, супрацоўнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якія выступалі ў якасці вядучых тэледэбатаў. Андрэй Крывашэеў і Юрый Пракопаў у час тэледэбатаў 4 снежня 2010 года сумленна выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Таму Беларускі саюз журналістаў як грамадская арганізацыя, у чые задачы ўваходзіць абарона прафесійна-творчых, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, лічыць непрымальнай разгорнутую супраць нашых калег прапагандысцкую кампанію і расцэньвае яе як прамы палітычны націск на сродкі масавай інфармацыі. Беларускі саюз журналістаў нагадвае ўсім удзельнікам выбарчага працэсу аб неабходнасці выконваць этычныя правілы і заклікае не прыўносіць у беларускае палітычнае і грамадскае жыццё бруд і сумніўныя тэхналогіі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадвыбарная кампанія ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць у атмасферы дэмакратычнасці і канкурэнтнай барацьбы. Усе кандыдаты атрымалі роўныя магчымасці... |
|