Першы борт на Венесуэлу вылеціць у нядзелю. 21.by

Першы борт на Венесуэлу вылеціць у нядзелю

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Звязда" ўжо паведамляла аб пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім было абмеркавана даручэнне кіраўніка дзяржавы па аказанні гуманітарнай дапамогі Венесуэле, якая моцна пацярпела ад разгулу стыхіі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што мэтай пасяджэння Прэзідыума з'яўляецца выпрацоўка канкрэтнага плана па аказанні максімальна магчымай дапамогі Венесуэле па хутчэйшым пераадоленні наступстваў, выкліканых шматдзённымі праліўнымі дажджамі паводак. Ён нагадаў, што ў выніку ўдару стыхіі загінулі дзясяткі людзей, прыкладна 70 тысяч чалавек страцілі дах над галавой, насельніцтва краіны мае вострую патрэбу ў экстраннай дапамозе. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на неабходнасць наладзіць сістэмную работу па пастаўках будаўнічай і будаўніча-дарожнай тэхнікі ў Венесуэлу.

З дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна выступіў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. Ён адзначыў, што беларускія спецыялісты, якія працуюць у Венесуэле на розных будоўлях, па меры сваіх магчымасцяў ужо дапамагаюць аднаўляць разбураныя ці знішчаныя дамы, дарогі, аб'екты інфраструктуры, камунікацый і г. д. Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Венесуэле сабралі і перадалі пацярпелым дзіцячае адзенне, абутак, прадукты харчавання.

Завяршаецца ўкамплектаванне самым неабходным — палаткамі, коўдрамі, кансервамі, дзіцячым харчаваннем — экстраннага гуманітарнага грузу, які даставіць у Венесуэлу самалёт беларускай авіяцыі. Таксама вылеціць туды і група прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны, якія на месцы вызначаць характар далейшай гуманітарнай дапамогі тэхнікай такіх вядучых айчынных вытворцаў, як МАЗ, МТЗ і іншых. Спецыфіка ў тым, што Венесуэле патрэбна тэхніка і механізмы, адаптаваныя да работы да няпростых умоў тропікаў, дзе вялікая вільгаць і высокая тэмпература паветра. Магчыма, пасля вяртання прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў будзе створана рабочая група на чале з адным з віцэ-прэм'ераў урада па каардынацыі аказання гуманітарнай дапамогі Венесуэле на яе другім этапе.

Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Бура паведаміў журналістам, што першы борт на Венесуэлу вылеціць не пазней чым у нядзелю. Кошт гуманітарнага грузу складзе недзе звыш 200 тысяч долараў. А сам тэрмін аказання гуманітарнай дапамогі Венесуэле зойме каля 18 месяцаў, але гэта папярэднія лічбы. Што датычыцца жылля, то пасля вяртання дадому з Венесуэлы групы прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, будзе канчаткова вызначана, якія і з чаго камплектуючыя для ўзвядзення жылля пацярпелым венесуэльцам пачнуць выпускаць нашы будаўнічыя прадпрыемствы.

Леанід Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" ўжо паведамляла аб пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім было абмеркавана даручэнне кіраўніка дзяржавы па аказанні гуманітарнай дапамогі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика