АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя заработная плата працаўнікоў Віцебскай вобласці ў снежні наступнага года павінна скласці Вr1,9 млн. Пра гэта заявіў учора на чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Генеральны дырэктар ЗАТ "Холдынгавая кампанія" "Пінскдрэў" Ларан Арыніч падаў заяву аб складанні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка холдынгу. Як вядома, 25 кастрычніка на прадпрыемстве адбыўся выбух, які забраў жыцці 14 работнікаў прадпрыемства. У бальніцах Брэста і Мінска на лячэнні застаецца пяць пацярпелых работнікаў. Рашэнне наконт адстаўкі кіраўніка плануецца разгледзець на пазачарговым сходзе акцыянераў. Дата яго правядзення пакуль не прызначана.

У сталіцы кіроўца збіў трох чалавек і нават не спыніўся. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Солтыса ў Мінску. Вінаваты — кіроўца аўтамабіля "Форд-Сіера". Інспектары ДАІ знайшлі разбітую машыну ў двары дома непадалёк. Машыну кінулі, нават не замкнуўшы. Хто сядзеў за рулём у момант аварыі, невядома. Уладальнік аўтамабіля сцвярджае, што машыну сагналі за пэўны час да аварыі. Двое з пацярпелых пешаходаў атрымалі сур'ёзныя траўмы і зараз знаходзяцца ў бальніцы.

Следчае аддзяленне Кобрынскага РАУС распачало справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. 15 верасня невядомы, назваўшыся дырэктарам прыватнай сталічнай гандлёвай фірмы, махлярскім шляхам атрымаў прадукцыю аднаго з прадпрыемстваў Кобрына — поліэтыленавую плёнку на суму звыш 66,3 млн. рублёў. Зламыснік выкарыстаў падроблены пашпарт на чужое імя, а таксама дакументы і пячатку мінскай фірмы. Аналагічная справа распачата Гродзенскім РАУС. Махляр, які дзейнічаў ад імя гэтай жа мінскай фірмы і з тым жа пашпартам, завалодаў прадукцыяй аднаго з прадпрыемстваў Гродна.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  У Вялікабрытаніі бабуля "вырубіла" амаль паўсотні байцоў спецназу. Пакаштаваўшы прыгатаваныя яе "клапатлівымі" рукамі гатовыя сняданкі, адразу 47 афіцэраў брытанскай паліцыі, членаў спецыяльнага атрада па барацьбе з вулічнымі беспарадкамі, апынуліся на бальнічнай койцы. Некаторым спатрэбілася інтэнсіўная тэрапія для выратавання жыцця. 70-гадовая гаспадыня кавярні пакарміла вартавых парадку нясвежым курыным мясам і бутэрбродамі з тунцом — са 100 набораў амаль палова аказалася нягоднай для выкарыстання, сапсаваныя прадукты шчорда былі пасыпаныя спецыямі. Калі б на месцы паліцэйскіх апынуліся менш фізічна моцныя людзі, смяротных зыходаў не ўдалося б пазбегнуць, адзначыў суддзя пры вынясенні прысуду. Бабулі-"дыверсантцы" прысудзілі 4 месяцы турмы... умоўна.

Швейцарская кампанія "Каралеўская мануфактура" выпусціла самыя дарагія ў свеце гадзіннікі. Кошт новай маркі гадзінніка-акардэона дасягае $1,2 млн. Хранометры ў корпусе з колцаў звычайнага і 18-каратнага золата, што расцягваецца, як акардэон, з сапфірамі, працуюць на адным заводзе 100 гадзін. Усяго выраблена 12 экзэмпляраў такіх гадзіннікаў. Навінка вызначаецца самым высокім стандартам якасці, які выклікае захапленне калекцыянераў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Швейцарская кампанія "Каралеўская мануфактура" выпусціла самыя дарагія ў свеце гадзіннікі. Кошт новай маркі гадзінніка-акардэона дасягае $1,2 млн. Хранометры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика