Для ліквідацыі пажару ў Тэатры музкамедыі ў Мінску было накіравана 20 адзінак тэхнікі. 21.by

Для ліквідацыі пажару ў Тэатры музкамедыі ў Мінску было накіравана 20 адзінак тэхнікі

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску ўчора было накіравана 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне аператыўна ліквідаванае, пацярпелых няма. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне аб здарэнні ў тэатры паступіла ў сталічную службу МНС у 10 гадзін раніцы. Неадкладна да месца ўзгарання было накіравана 20 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як патлумачылі ў МНС, пры паступленні паведамленняў аб пажарах на такіх буйных аб'ектах заўсёды накіроўваецца вялікая колькасць пажарнай тэхнікі.

Пасля прыбыцця на месца выратавальнікі выявілі, што гарыць смецце ў памяшканні тэатральнага радыёцэха на 4-м паверсе будынка. У 10.14 пажар быў ліквідаваны.

Паколькі ў гэты час у тэатры праходзіла рэпетыцыя спектакля, а па будынку распаўсюджваўся едкі дым, выратавальнікам давялося эвакуяваць 48 чалавек.

Прычыны здарэння ў цяперашні час высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску ўчора было накіравана 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика