Першы арэндны дом пабудуюць у сталіцы ўжо праз год. 21.by

Першы арэндны дом пабудуюць у сталіцы ўжо праз год

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сістэму будаўніцтва і абслугоўвання арэндных дамоў актыўна распрацоўвалі ў Мінбудархітэктуры ўжо на працягу некалькіх апошніх гадоў. Цяпер канчаткова вырашана і зацверджана на ўрадавым узроўні, што стартаваць будаўніцтва такога жылля будзе ў якасці эксперыменту ў Мінску, — паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Дарапіевіч.

Кіраўніцтва УКБ Мінгарвыканкама спадзяецца, што пілотны праект па ўзвядзенні такіх аб'ектаў будзе арганізаваны ўжо ў пачатку наступнага года. Пасля плённых кансультацый спецыялістаў з нямецкімі калегамі, якія займаюцца сістэмай жыллёвай арэнды ўжо дзясяткі гадоў, было вырашана будаваць невялікі 9-павярховы жылы дом у панэльным выкананні вытворчасці МАПІД па амаль самай таннай серыі. Спачатку гарадскія чыноўнікі прапанавалі ўзвесці 19-павярховы жылы дом, сабекошт якога значна даражэйшы.

За тры бліжэйшыя гады ў сталіцы запланавана пабудаваць не менш за 250 кватэр такога жылля. Сёння актыўна шукаюць і рыхтуюць будпляцоўкі для ўзвядзення арэндных дамоў. Прагназуецца, што першыя муніцыпальныя дамы пабудуюць у Каменнай горцы ці ў мікрараёне Дружба. А ўвогуле, падбіраць месца будучаму арэнднаму дому трэба вельмі старанна і ўважліва, лічаць нямецкія спецыялісты. Трэба дакладна ўсвядоміць, што муніцыпальныя дамы будуць адрознівацца ад іншых жылых будынкаў сваім спецыяльным статусам. У доме будуць жыць незнаёмыя людзі розных прафесій і сямейнага становішча. Гэта будзе такі своеасаблівы інтэрнат, дзе кліентам прапануецца жыллёвае памяшканне на ўмове доўгатэрміновай арэнды. Аднак, у адрозненне ад таннага інтэрната, тут не будзе вахцёрак і кастэлянак, а за кватэру неабходна плаціць за камунальныя паслугі плюс арэндную плату. Плануецца, што памер такой арэнднай платы будзе толькі нязначна ніжэйшым за сярэднюю рыначную арэнду ў горадзе.

Сёння прагназуецца, што такое жыллё ў першую чаргу будзе прапаноўвацца ўрачам, малодшаму медперсаналу, настаўнікам і іншым спецыялістам бюджэтнай сферы, дзе існуе праблема кадравага дэфіцыту. Вядома, што цяпер многія арганізацыі і прадпрыемствы згаджаюцца часткова аплачваць арэнду жылля сваім спецыялістам, калі апошнія прадастаўляюць афіцыйна аформленыя дакументы аб такой плаце. У гэтым выпадку распрацоўшчыкі сістэмы арэнднага жылля могуць удакладніць нарматыўную базу такім чынам, каб арэндную плату можна было аплачваць і па безнаяўным разліку.

У буйных гарадах багатых краін інстытут муніцыпальнага жылля актыўна функцыянуе ўжо даўно. Доля арэнднага жылля ў краінах Заходняй Еўропы складае ад 50 да 70 працэнтаў, у ЗША і Японіі — каля 35 працэнтаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сістэму будаўніцтва і абслугоўвання арэндных дамоў актыўна распрацоўвалі ў Мінбудархітэктуры ўжо на працягу некалькіх апошніх гадоў. Цяпер канчаткова вырашана і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика