Адчуць таямніцу. 21.by

Адчуць таямніцу

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Беларускі. Жанчыны Еўропы". Пацверджана дакументальна і не падлягае сумненню! А цяпер яшчэ і замацавана ў музеі рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе будзе захоўвацца 5 тамоў кніг фотамастачкі Алены Адамчык.   Пачыналася ўсё ў 2004-м годзе, з першага праекта, які быў прысвечаны беларускім жанчынам. І аказалася, што нездарма беларускім прыгажуням прысвячаюць вершы, пра іх складаюць песні. Нездарма імі захапляюцца. Бо насамрэч гэтая вытанчаная прыгажосць належыць... Еўропе.

Некалькі праектаў Алена Адамчык і сапраўды прысвяціла жанчынам Еўропы. Тым, хто з Італіі, Іспаніі ці Манака. Манака, дарэчы, пашчасціла больш за ўсіх: жанчынам гэтай краіны Алена прысвяціла асобную кнігу, дзе ёсць партрэты асоб, якія знакамітыя ва ўсім свеце. Што казаць, калі ўступ да той кнігі напісала прынцэса Гановерская Караліна. І вось ужо на майстэрскі фотапогляд Алены Адамчык сталі прэтэндаваць мужчыны Манака, не менш знакамітыя...

Але яны пачакаюць. Бо пасля вялікіх фотасесій, пошукаў вобразу для кожнай сваёй мадэлі, пасля прыгод, якія часам межавалі з рызыкай, як у Афрыцы, дзе давялося сутыкнуцца з рабаўнікамі, Алена Адамчык зноў скіравала свой погляд на радзіму. І вырашыла даказаць:

— Для мяне натуральна: беларускі — гэта жанчыны Еўропы. У маёй пятай кнізе ёсць партрэты і нашых суграмадзянак, і еўрапеек. Але я не шукала адрозненняў беларусак ад еўрапеек у працэсе працы таму, што іх не трэба супрацьпастаўляць. Каб я гэтым займалася, то не здолелаб зрабіць гэты праект. Мы жывём у Еўропе, наша краіна прайшла еўрапейскі шлях.

Калі Алена робіць фотасесію, то самае складанае — гэта выбраць здымкі з вялікай колькасці. Каб прадставіць адну гераіню, трэба абраць усяго якіх 10 здымкаў, якія б яшчэ і спалучаліся з фота іншых гераінь. Працэс здымкаў для аўтара — гэта дыялог, падобны на джаз. Яна не шукае сваіх гераінь, яна здымае тых, хто сустракаецца ў жыцці. Адной з "мадэляў" пятай кнігі стала, напрыклад, Марына Лобач, алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў Сеуле.

— Я зразумела, што жанчыны могуць быць не проста жанчынамі, а цікавымі жанчынамі, — адзначыла Марына Лобач. — Бо жанчына як была таямніцай, так і застаецца. Алена дае жанчыне магчымасць адчуць гэтую таямніцу ў сабе.

— Сама мастачка — шыкоўная жанчына, — дапаўняе княгіня Наталля Галіцына, прэзідэнт рускага клуба мастацтваў. — Яна робіць з жанчын Багінь. І на мой погляд, гэта праект дзяржаўны, бо праз вобразы жанчын яна паказвае Беларусь.

...Камера дапамагае ўбачыць у гераіні нейкія незвычайныя рысы, паглядзець на яе інакш. І ў гэтым ёсць таксама таямніца, якую аўтарка прыадкрывае: яна па адукацыі біёлаг, для яе натуральна разглядаць свет праз мікраскоп, праз лупу. Таму для яе вельмі натуральна разглядаць жыццё праз аб'ектыў. Гэта робіць яе даследчыкам жыцця. І дае магчымасць стаць такімі даследчыкамі іншых.

Як паказвае бібліятэчная практыка, фотаальбомы — гэта кнігі даволі запатрабаваныя, бо яны зразумелыя ўсім. Гэта засведчыў Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе цяпер будзе калекцыя прыгожых кніг.

— У нашай сям'і заўсёды шанавалі кнігу, — тлумачыць увасабленне фотапраекта менавіта ў такім варыянце аўтар Алена Адамчык. — Магчыма таму і і свайго будучага мужа пакахала, што яго дзяцінства прайшло ў бібліятэцы, дзе працавала ягоная маці, жонка пісьменніка Вячаслава Адамчыка...

Напэўна і муж задаволены, што жонка сваімі фотакнігамі скарае свет: падтрымаць Алену падчас прэзентацыі прыйшоў Адам Глобус з унукам. І іх дачка Ядвіга. Вось і яна — з тых, хто натхняе маці на фотасправу: сучасная беларуска. І еўрапейка...

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларускі. Жанчыны Еўропы". Пацверджана дакументальна і не падлягае сумненню! А цяпер яшчэ і замацавана ў музеі рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика