Колькасць вянкоў хаты. 21.by

Колькасць вянкоў хаты

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У складаным працэсе будаўніцтва хаты цікавасць выклікае агульная колькасць вянкоў. На Рускай Поўначы, дзе ўзводзіліся двух'ярусныя хаты, іх магло быць 19 ці 21. Там, дзе было цяплей і жыллё было аднапавярховым, клалі 13 вянкоў (у любым выпадку — няцотная колькасць).

 Пра што можа сведчыць лік 13 у будаўнічым кантэксце? Такая колькасць вянкоў з'яўляецца яшчэ адным прамым сведчаннем таму, што жыллё чалавека ўвасобіла ў сабе мадэль свету, Сусвету, Космасу. Вядома, што найважнейшым структураўтваральным лікам міфалагічнай светабудовы з'яўляецца лік 12 — як вытворнае ад сумяшчэння каардынат прасторы (чатыры бакі свету) і часу (трохмернае вымярэнне: мінулае, цяперашняе і будучае): 4 х 3 = 12. Столькі ж сузор'яў праходзіць сонца на працягу гадавога колазвароту, столькі ж месяцаў мае наш каляндарны год, такая колькасць вучняў у Ісуса Хрыста. Жыццёвая прастора хаты складалася з 12 вянкоў. Разам з тым драўляны зруб замыкаў (закругляў, закальцоўваў) 13-ы вянок, які знаходзіўся ўжо над узроўнем столі, выходзіў за рамкі жыллёвай прасторы і функцыянальна выконваў зусім іншую ролю. Ён быў пераходным, "злучным звяном" паміж светам жывых і чароўнай сферай — месцам рассялення вярхоўных багоў.

 У чырвоным куце паміж трэцім і чацвёртым бервяном клалі сярэбраную ці залатую манету. Відавочна, у гэтым старажытнаславянскім знаку ахвярапрынашэння адбіўся ўплыў хрысціянскай праваслаўнай традыцыі, у якой адмысловым шанаваннем карысталася трыадзіная сутнасць Бога — Бог Бацька, Бог Сын і Святы Дух.

 Як толькі апошняе бервяно будзе старанна падагнанае, перакладзенае высушаным мохам, гаспадыня падае наверх гліняную міску са збожжам. Адзін з майстроў-цесляроў абыходзіць будынак па перыметры і пасыпае збожжам зямлю па абодва бакі сцен, жадаючы гаспадарам шчасця, здароўя, багацця.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У складаным працэсе будаўніцтва хаты цікавасць выклікае агульная колькасць вянкоў. На Рускай Поўначы, дзе ўзводзіліся двух'ярусныя хаты, іх магло быць 19 ці 21....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика