Спявай, бяседа!
11.12.2010
—
Новости Общества
|
Ансамбль народнай музыкі "Бяседа" — духоўны партрэт нашага люду, спеўнага, энергічна-вясёлага, нястомна-працавітага. Дзе б ні гучалі песні ў выкананні "Бяседы" — у радыёэфіры ці на сцэнічных пляцоўках, — заўсёды наступае душэўная ўтульнасць, аптымістычная прасветленасць. Ужо першыя выступленні творчага калектыву нагадвалі зорнае ззянне. Цягам часу ён мужнеў, загартоўваўся. І вось два дзесяцігоддзі песні "бяседнікаў" радуюць, натхняюць насельнікаў не толькі беларускай прасторы, акрыляюць іх светлай верай у справядлівасць, шчырасць, паразуменне. Адметнай сімволікай пазначана гісторыя "Бяседы". Звычайна творчыя калектывы вядуць адлік свайго існавання ад даты пастановы аб іх арганізацыі, некаторыя — ад дня генеральнай рэпетыцыі, гэта значыць ад дня прыёму мастацкай праграмы ці ад яе прэм'еры. "Бяседа" добра помніць 28 снежня 1990 года. У гэты дзень упершыню адбыўся запіс яе песень "А ў нядзелечку спараненечку" і "Ой, лятала сіва пава" ў студыі Белдзяржтэлерадыёкампаніі, у складзе якой яна працуе. Аднак ансамбль абраў 1 студзеня 1991 года за пачатак творчай дзейнасці і адзначае сваё нараджэнне сумесна з навагоднім святам. Такое прымеркаванне міжволі нагадвае пра дату стварэння Савецкай Беларусі — 1 студзеня 1919 года — і аптымістычныя ідэалы яе люду. І назва калектыву — "Бяседа" — выразна адлюстроўвае сяброўска-сваяцкі рух беларусаў і саміх артыстаў. Якраз пра гэта сцвярджаецца ў песні "Спявай, бяседа!" Леаніда Захлеўнага і Леаніда Пранчака. І яна ўспрымаецца спеўна разгорнутым запаветам для ўсіх насельнікаў беларускага краю. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Верш Леаніда Пранчака Музыка Леаніда Захлеўнага Добры звычай старадаўні — Запрашаць гасцей у дом, Сабірацца на бяседу За святочным за сталом. На бяседу, на бяседу, Каб душою адпачыць! Мы жывём і жыць мы будзем, Пакуль песня будзе жыць! Прыпеў: Спявай, бяседа звонкая, спявай, сяброў збірай! Хай радасць неўгамонная ільецца цераз край! Як сэрцу свята хочацца — на стол сцялі абрус! Падымем кубкі поўныя за нашу Беларусь! Каб бяседа не змаўкала, Каб звінела і гула, І на чарку, і на скварку Запрашаем да стала. На бяседу, на бяседу Мы прыходзім да сяброў Прывітаць іх добрым словам, Праспяваць ім "Сто гадоў!" Прыпеў: Сэрцы шчырыя гамоняць, Сэрцы блізкія пяюць. Над азёрнаю старонкай Песні родныя плывуць. Запрашаем на бяседу, Каб душою адпачыць! Мы жывём і жыць мы будзем, Пакуль песня будзе жыць! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ансамбль народнай музыкі "Бяседа" — духоўны партрэт нашага люду, спеўнага, энергічна-вясёлага, нястомна-працавітага. Дзе б ні гучалі песні ў выкананні... |
|