Віцебск пазнаёміўся з Ізраілем
11.12.2010
—
Новости Общества
|
У Віцебску з размахам прайшоў Дзень Ізраіля. Цікавыя мерапрыемствы выклікалі ў многіх гараджан шчыры інтарэс. У прыватнасці, фонд бібліятэкі іншаземнай літаратуры папоўніўся кнігамі, якія прывезлі ў падарунак пасланнікі Ізраіля. Студэнты — будучыя медыкі — паслухалі лекцыю пра медыцыну гэтай краіны, якая па сваіх дасягненнях і ўзроўні абслугоўвання пацыентаў лічыцца адной з самых лепшых у свеце. А студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава на тэматычнай лекцыі пазнаёміліся з тым, чаго дабілася краіна, дзе шмат выхадцаў з Беларусі. У музеі Марка Шагала адкрылася выстава рытуальных падсвечнікаў. Таксама ў горадзе былі прадстаўлены выстаўкі фотаздымкаў, якія знаёмяць з тымі, кім ганарыцца краіна. Нават на вуліцы можна было на час "перанесціся" у Ізраіль: адразу на двух плошчах з вялікіх экранаў увечары дэманстравалі фільм. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску з размахам прайшоў Дзень Ізраіля. Цікавыя мерапрыемствы выклікалі ў многіх гараджан шчыры інтарэс. У прыватнасці, фонд бібліятэкі іншаземнай... |
|