"Падыход да ўсіх дзетак аднолькавы. Падвоз для ўсіх — бясплатны". 21.by

"Падыход да ўсіх дзетак аднолькавы. Падвоз для ўсіх — бясплатны"

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Новыя Дарогі Старадарожскага раёна ў рэдакцыю звярнулася Таццяна Іванаўна Пінчук — маці трох дзетак-школьнікаў. Яны вучацца ў Старых Дарогах у СШ №1. Ад вёскі гэта зусім побач, нейкіх дзесяць кіламетраў. Таццяна Іванаўна пыталася: чаму яна мусіць па-ранейшаму аплачваць праезд сваіх дзетак, калі зусім нядаўна на ўсю краіну прагучала, што для школьнікаў будзе бясплатны праезд?

— У горадзе, у Старых Дарогах, ведаю, школьнікі ўжо ездзяць бясплатна. Чаму ж мы плацім? Раней дзеці з нашай вёскі ўжо вучыліся ў горадзе, потым было нейкае рашэнне, што частка з іх павінна займацца ў навучальнай установе ў бліжэйшым да нашай вёскі населеным пункце. Дык і тады для падвозу выдзяляўся бясплатны аўтобус. А аўтапарку нічога па справе патлумачыць не могуць, — распавяла заяўніца.

Начальнік аддзела адукацыі Старадарожскага райвыканкама Ніна ПАТОЦКАЯ вельмі здзівілася гэтаму пытанню.

— З учарашняга дня (размова адбылася ў пятніцу — С.Р.) у раёне арганізаваны бясплатны падвоз школьнікаў, дзе ў тым ёсць патрэба, да бліжэйшых навучальных устаноў. Прычым падыход да ўсіх аднолькавы — як да гарадскіх дзетак, так і да вясковых, — патлумачыла ў адказ на наш запыт Ніна Уладзіміраўна. — Калі гаварыць пра згаданую вёску Новыя Дарогі, з яе бясплатна возяць частку дзяцей у бліжэйшую навучальную ўстанову ў суседняй вёсцы, а таксама — у горад да СШ №1. Задзейнічаны ў гэтым усе магчымыя віды аўтатранспарту: і гарадскія аўтобусы, і прыгарадныя, і аўтобусы вучэбна-вытворчага камбіната. Таму не разумею, чаму да вас звярнуліся. Магу толькі меркаваць, што выкананне рашэння аб бясплатным падвозе школьнікаў павінны былі давесці да ведама бацькоў і кантраляваць гэты працэс і ў тым жа аўтапарку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Новыя Дарогі Старадарожскага раёна ў рэдакцыю звярнулася Таццяна Іванаўна Пінчук — маці трох дзетак-школьнікаў. Яны вучацца ў Старых Дарогах у СШ №1. Ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика