Кацяня стала закадычным сябрам павіяна з Мінскага заапарка
11.12.2010
—
Новости Общества
|
Малпачка з Мінскага заапарка па мянушцы Ціпі моцна пасябравала з кацянём. Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" расказала заатэхнік Эла Рабава. На свет Ціпі з'явілася ўсяго некалькі месяцаў назад і жыла ў кватэры дырэктара заапарка. Справа ў тым, што ў няволі павіяны-гамадрылы (да гэтага роду прыматаў належыць Ціпі) часта забіваюць сваіх дзіцянят, і іх даводзіцца выходжваць работнікам. Нованароджаную малпачку паілі з бутэлечкі, мянялі ёй падгузкі і нават пашылі спецыяльны касцюмчык. Нядаўна настаў час прывучаць малпачку да жыцця ў заапарку. Таму на цэлы дзень Ціпі пакідалі ў вальеры, а каб ёй не было сумна, пазнаёмілі яе з кацянём. Работнікі нямала здзівіліся таму, як хутка яны пасябравалі. Цяпер кожны наведвальнік заапарка можа ўбачыць, як гуляюць незвычайныя прыяцелі. "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малпачка з Мінскага заапарка па мянушцы Ціпі моцна пасябравала з кацянём. Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" расказала заатэхнік Эла Рабава. |
|