Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Беларусь 17 снежня. 21.by

Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Беларусь 17 снежня

13.12.2010 14:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтую цудоўную перадкалядную традыцыю — распасюджванне Бэтлеемскага агню — распачалі ў 1986 г. у аўстрыйскім горадзе Лінц.

Першапачаткова яна планавалася, як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты.

Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ў месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў суседнія краіны.

Менавіта праз рукі скаўтаў Бэтлеемскі агонь пераадольвае шмат межаў і трапляе да ўсіх, хто чакае любові, веры і надзеі ў сваіх сем’ях, сваім доме, сваёй краіне. Агеньчык, як сімвал цяпла, міру і дабрабыту, любові да бліжніх і ўсяго свету, салідарнасці з беднымі, з’яднання з Хрыстом, які таксама нарадзіўся ў беднасці, падарожнічае з захаду на ўсход, мінаючы межы і аб’ядноўваючы хрысціян напярэдадні Нараджэння Пана.

Яшчэ ў ХІІ стагоддзі адзін з удзельнікаў Крыжовага паходу прывёз гэты агонь з Бэтлеема, як падарунак сваёй сям’і і блізкім, як сімвал дабра.

У гэтым годзе Бэтлеемскі агонь ужо ў адзінаццаты раз будзе прывезены ў Беларусь. Беларускім скаўтам яго перададуць 17 снежня 2010 г. на польска-беларускай мяжы каля Гродна польскія скаўты.

Сустрэча агню ў Мінску адбудзецца 18 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

На пачатку св. Імшы ў 12.00 каталіцкія скаўткі і скаўты Еўропы ўрачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён адразу будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены.

Потым Бэтлеемскі агонь будзе перададзены ў іншыя парафіі Мінска, Барысава, Івянца, Гомеля, Паставаў, Глыбокага і Лынтупаў.

Падзяліцца навіной: 
catholic.by

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перакалядная традыцыя была запачаткавана ў 1987 г. аўстрыйскімі скаўтамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика