Віцебскія школьнікі таксама паехалі бясплатна. 21.by

Віцебскія школьнікі таксама паехалі бясплатна

13.12.2010 17:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дазволіць бясплатны праезд у грамадзкім транспарце школьнікам Віцебску, Полацку, Наваполацку і Воршы пастанавіў Віцебскі аблсавет. Пытаньне пра ільготы для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ пакуль вырашаецца.

Дакумэнтам на бясплатны праезд павінна быць даведка са школы, але 13 сьнежня новаўвядзеньне сталася нечаканасьцю і для саміх школьнікаў Віцебшчыны, і для навучальных устаноў. Таму даведкі пакуль ня вырабілі. Кандуктары вызначаюць школьнікаў «на вока» і вераць ім «на слова», кажуць работнікі аўтапарку і трамвайна-тралейбуснага ўпраўленьня.

Ільготны праезд — за паўцаны — для студэнтаў, навучэнцаў ПТВ, ліцэяў і каледжаў пакуль абмяркоўваецца ў Віцебскім, Аршанскім, Полацкім і Наваполацкім гарвыканкамах. Там чакаюць адпаведнага рашэньня зь Менску.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дазволіць бясплатны праезд у грамадзкім транспарце школьнікам Віцебску, Полацку, Наваполацку і Воршы пастанавіў Віцебскі аблсавет. Пытаньне пра ільготы для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика