Бэлька
14.12.2010
—
Новости Общества
|
Выключна важным момантам у будаўніцтве было ўкладванне адной ці дзвюх бэлек, на якіх будзе мацавацца столь. Перад тым, як мужчыны паднімуць верхнюю бэльку, гаспадыня выконвала вельмі змястоўны рытуал. Яна брала кажух, у кішэнях якога былі хлеб, асвячоная соль, кавалак смажанага мяса, качан капусты, у шкляным посудзе — віно. Кажух апяразвалі лыкам і падвязвалі да бэлькі. Пасля гэтага яе падымалі і ўмацоўвалі клінамі. Затым адзін з цесляроў павінен быў сякерай рассекчы лыка, а гаспадыня ўнізе лавіла кажух — "абрус-самабранку", даставала ўсё, што ўтрымліваў кажух, і запрашала ўсіх за стол. Кажух — знак пладавітасці, багацця, згорнуты ў "яйка", сімвалізаваў светабудову, пачатак жыцця, яднанне мужчынскага і жаночага пачатку, вечнае адраджэнне. Кажух быў не проста згорнуты — ён напаўняўся прадуктамі: соллю, хлебам і г. д., кожны з якіх таксама сімвалізаваў пачатак, працяг і захаванне жыцця. Ва Украіне і сёння існуе звычай абкручваць бэльку жаночымі хусткамі і ручнікамі, каб у хаце заўсёды было цёпла і ўтульна. Пасля таго, як бэльку ўмацоўвалі, цесляры здымалі хусткі і забіралі іх з сабой. Калі ж па нейкіх прычынах (перш за ўсё з-за беднаты) хустак і ручнікоў не было, цесляры абкручвалі верхняе бервяно сваімі кажухамі. Аднак у такіх выпадках казалі: "Колькі печку ні палі, у хаце душу не сагрэеш". Бэлька займала ў хаце выключнае месца. Яна злучала (падзяляла) дзве прасторы быцця: штодзённы, паўсядзённа-побытавы свет чалавечай дзейнасці і свет Царства Нябеснага. Яе роля нагадвала ролю двухаблічнага Януса, які замыкаў стары год і адкрываў браму новаму, які не толькі памятаў падзеі мінулага, быў саўдзельнікам сучаснасці, але адначасова ведаў таямніцы будучыні. Роля бэлькі як мяжы, якая злучала мінулае і будучае, стане зразумелай толькі праз некаторы час: калі ў хаце паміраў чалавек, на бэльцы выразалі яго імя (зразумела, што праз некалькі дзесяцігоддзяў бэлька ператваралася ў кнігу памяці, гісторыю роду). У адных рэгіёнах усталёўвалі адну бэльку, у гэтым выпадку яна дзяліла ўнутраную прастору хаты на дзве паловы, у іншых рэгіёнах зруб умацоўвалі дзвюма бэлькамі — тады ў хаце вылучалася тры абрадава значныя зоны. Як толькі бэлька ўмацаваная, будаўніцтва прыпыняецца. Гаспадыня накрывае святочны стол і багата частуе майстроў, запрашаючы да стала ўсю вёску. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выключна важным момантам у будаўніцтве было ўкладванне адной ці дзвюх бэлек, на якіх будзе мацавацца столь. Перад тым, як мужчыны паднімуць верхнюю бэльку,...
|
|