Зерне смерці ў вольным продажы. 21.by

Зерне смерці ў вольным продажы

14.12.2010 10:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 сьнежня ў Менску актывістамі «Правага Альянса» была праведзеная

акцыя, скіраваная на прыцягненьне ўвагі насельніцтва краіны і дзяржаўнага кіраўніцтва да праблемы адкрытага продажу макавага насеньня, прапітанага опіумам.

Гэтае самае насеньне ўсім вядомым спосабам ў хатніх умовах ператвараецца ў небясьпечны наркотык, які па дзейнасьці не прайграе гераіну, а па ступені вынішчэньня арганізма нават пераўзыходзіць яго.

Такім чынам кожны наркаман пра дапамозе растваральніка, пліты і яшчэ парачкі падручных прыладаў можа «прыняць дозу» адразу дома.

Наступствы гэтага відавочныя — колькасьць наркаманаў павялічваецца з кожным годам, ня гледзячы на заявы ўладаў, што яны змагаюцца за паляпшэньне сітуацыі.

Таму альянсаўцы разам з актывістамі грамадзкай ініцыятывы «Антымак» ужо ня першы год спрабуюць падняць справу наркаманізацыі на найвышэйшы ўзровень, але кожны раз нешта ў дзяржаўных колах (ці нехта?) не дае справе абароту. Падрабязней аб сітуацыі вакол бубак мы паведамлялі ўжо раней. Але відавочна, што продаж опіумнага насеньня праходзіць пад «дахам» вышэйшых колаў краіны. Правы Альянс, у сваю чаргу, не зьбіраецца спыняць намаганьні па вызваленьні нашай краіны ад вольнага продажу наркотыка, які кожны год забірае здароўе й жыцьцё ў вялікай колькасьці нашай моладзі.

Адным з такіх намаганьняў і стала суботняя акцыя. Збор сяброў Правага Альянса быў прызначаны ў 12.30 ля галоўнага ўвахода на Камароўскі рынак. Далей удзельнікі акцыі накіраваліся да гандлёвага павільёна «Манетка», што адразу за паркінгам.

Там і знаходзіцца шапік, дзе на працягу болей пяці год адкрыта прадаецца опіумнае насеньне маку. Вось яно — месца, дзе дзяржава ў адкрытую гандлюе наркотыкамі.

Спачатку адным з сяброў Правага Альянсу была зроблена кантрольная закупка: у шапіку адразу перад вачыма журналістаў было набыта 200 грамаў опіумнага маку. 12 тысяч беларускіх рублёў — столькі сёньня каштуе сто грамаў сьмерці ў зернях. Адразу ж пасьля гэтага альянсаўцы заляпілі шапік налепкамі з тэкстам «Стоп наркотык», а самі зрабілі навялічкі пікет побач зь йім, дастаўшы плакаты адпаведнага зьместу. Адначасова з гэтым зьбіраліся подпісы ў падтрымку патрабаваньняў грамадзкай ініцыятывы «Антымак».

Але ўжо праз пару хвілінаў пасьля пачатку акцыі да пікету падыйшоў адміністратар рынка і ў рэзкіх выразах папрасіў актывістаў разысьціся, на што атрымаў адмоўны адказ і сам вымушаны быў рэтыравацца, абяцаючы пры гэтым выклікаць міліцыю. Адсюль бачна, што кіраўніцтва рынку сітуацыю выдатна ведае, як і вышэйшае дзяржаўнае кіраўніцтва. Пікет прастаяў яшчэ некаторы час, а пасьля альянсаўцы мірна разышліся. Гэтая чарговая акцыя дапамагла прыцягнуць увагу насельніцтва краіны да праблемаў наркаманіі ў грамадзтве і дзяржаўнага патранажу над наркагандлярамі. Спадзяемся, што сумеснымі намагяньнямі мы зможам перамагчы гэтую навалу на наш народ. Толькі разам грамадзтва можа палепшыць сітуацыю.

Падзяліцца навіной: 
aljans.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 сьнежня ў Менску актывістамі «Правага Альянса» была праведзеная акцыя, скіраваная на прыцягненьне ўвагі насельніцтва краіны і дзяржаўнага кіраўніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика