У Кішынёве будзе нядзельная беларуская школа
14.12.2010 15:31
—
Новости Общества
|
Са студзеня 2011 года ў Кішынёве пачне працаваць нядзельная школа па вывучэнню беларускай мовы, культуры i гiсторыi Беларусi. Пра гэта паведаміў старшыня Рады Беларускай суполкі ў Рэспубліцы Малдова Юры Статкевіч. Арганiзацыйная праца па адкрыццi школы вялася увесь 2010 год. «На пасяджэннi Рады суполкi 6 снежня 2010 года падвялiся вынiкi гэтай працы, зацвердзiлi выкладчыкаў: Вайняровiч (Мазур) Ганну і Кухалюк Кацярыну. Плануецца, што ў школе будуць навучацца 15–20 вучняў. Гэта будуць школьнікі са старэйшых класаў, але таксама будуць праходзiць заняткi і для дарослых. У школе плануецца знаёмiць слухачоу i з народнымi традыцыямi, i культурнымi здабаткамi Беларусi. У снежнi вырашым канчаткова пытаннi наконт памяшкання, дзе будуць праходзiць заняткi i зацвердзiм праграмы заняткаў», — распавёў Юры Статкевіч. У Малдове пражывае каля 20 тыс. выхадцаў з Беларусі, больш за палову — у Прыднястроўі Падзяліцца навіной:
zbsb.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са студзеня 2011 года ў Кішынёве пачне працаваць нядзельная школа па вывучэнню беларускай мовы, культуры i гiсторыi Беларусi. Пра гэта паведаміў старшыня...
|
|