«Або зменіцца гендырэктар, або мы галасаваць не пойдзем».
15.12.2010 11:51
—
Новости Общества
|
У выніку ў першы ж дзень датэрміновага галасавання кіраўніцтва камбінату пайшло на саступкі, а генеральны дырэктар публічна пакаяўся перад людзьмі. Новы генеральны дырэктар, Віктар Тамашэўскі, з’явіўся на Слуцкім мясакамбінаце адносна нядаўна — прыкладна год таму. І адразу ж пачаў уводзіць новыя парадкі. Найбольш абуральным з якіх былі звальненні сталых вопытных супрацоўнікаў. Замест іх спадар Тамашэўскі набіраў маладых спецыялістаў. У дадатак, супрацоўнікам мясакамбінату прыйшоўся недаспадобы выбуховы характар кіраўніка. «Тамашэўскі мог зранку быць у добрым настроі і лагодна ставіцца да супрацоўнікаў, а ў абед ужо ўсё змянялася. Ад яго ўсяго можна было чакаць, і хамства і абразаў», —распавёў карэспандэнту «Нашай Нівы» жыхар Слуцка Іван. Супрацоўнікі мясакамбіната цярпелі новую палітыку год. А калі наблізіліся прэзідэнцкія выбары, заявілі кіраўніцтву, што «або зменіцца генеральны дырэктар, або мы галасаваць не пойдзем». Нават адмысловую заяву напісалі. На прадпрыемстве і ў самім горадзе ўсчаўся вэрхал. Пайшлі нават чуткі, што мясакамбінат будзе баставаць па палітычных прычынах. Аднак рэвалюцыя на адным асобна ўзятым прадпрыемстве не адбылася. Ужо ў панядзелак (заява аб адмове ад удзелу ў выбарах была пакладзеная Тамашэўскаму на стол у пятніцу) на прадпрыемстве адбыўся публічны сход з удзелам супрацоўнікаў, кіраўніцтва і прадстаўнікоў райвыканкаму. На схозе спадар Тамашэўскі публічна папрасіў прабачэння ў падначаленых і паабяцаў выправіцца. Што праўда, Тамашэўскаму не асабліва вераць. «Пасля выбараў пабачым, якім ён стане», — гавораць у Слуцку.Усе спробы атрымаць каментар у самога Віктара Тамашэўскага скончыліся нічым. Генеральны дырэктар ад самай раніцы «знаходзіцца ў райвыканкаме, а калі вернецца — невядома». У прыёмнай карэспандэнту «Нашай Нівы» таксама паведамілі, што «ні аб якім скандале мы не чулі. Сход у панядзелак быў. Кіраўніцтва размаўляла з супрацоўнікамі аб бягучых праблемах». Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закалот на Слуцкім мясакамбінаце.
|
|