Вязня Бандарэнку перавялі з карцара назад у атрад
16.12.2010 11:14
—
Новости Общества
|
Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку, які адбывае 6 гадоў зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, перавялі з ПКТ у звычайны атрад. ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу, ізаляваны пакой, у якім трымаюць вязьняў, схільных да парушэньня парадку ў турме. Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў ПКТ тры тыдні таму нібыта за тое, што вывесіў над ложкам малюнкі рэлігійнага зьместу, а таксама адмовіўся працаваць на шкоднай вытворчасьці і падмятаць турэмны двор. «Як выйшаў, ён пазваніў дамоў, літаральна паўтары хвіліны размаўлялі. Пасьпеў перадаць, што хаця выпусьцілі з ПКТ, але працягваюць аказваць усялякі ціск і робяць знаходжаньне ў турме невыносным», — паведаміў «Свабодзе» бацька вязьня Валер Бандарэнка. Паводле зьвестак, якія Валер Бандарэнка атрымаў у Менскім гарадзкім судзе, там яшчэ так і не разгледзелі пратэст на ранейшы прысуд Андрэю Бандарэнку. Калі пратэст будзе разгледжаны, з суду не паведамляюць. Андрэя Бандарэнку прызналі вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы. Актывіст АГП кажа, што зь ім паквіталіся за ўдзел у выбарчай кампаніі ў парлямэнт у 2008 годзе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку, які адбывае 6 гадоў зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, перавялі з ПКТ у звычайны атрад. ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага...
|
|